Адкрыць галоўнае меню

Стэфан Георгэ (ням.: Stefan George, пры нараджэнні — Стэфан Антон Георгэ, 12 ліпеня 1868, Бюдэсгайм, цяпер частка горада Бінген-на-Рэйне — 4 снежня 1933, Мінусіа каля Лакарна) — нямецкі паэт.

Стэфан Георгэ
ням.: Stefan George
Stefan George 1910 Foto Jakob Hilsdorf.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Стэфан Антон Георгэ
Дата нараджэння: 12 ліпеня 1868(1868-07-12)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 4 снежня 1933(1933-12-04)[5][1][…] (65 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства: Германія
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці:
Кірунак: сімвалізм, эстэтызм
Жанр: паэзія
Валодае мовамі: італьянская мова, французская мова і нямецкая[1]
Мова твораў: нямецкая
Узнагароды:
stefan-george-gesellschaft.de
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Адзін з вядучых прадстаўнікоў нямецкага сімвалізму. У 18921919 гг. выдаваў заснаваны ім элітарны часопіс «Лісткі мастацтва» (Blätter für die Kunst), вакол якога гуртаваліся паэты і вучоныя (т. зв. «George-Kreis»). Аўтар зборнікаў вершаў «Гімны» (1890), «Паломніцтвы» (1891), «Кнігі пастухоўскіх і хвалебных вершаў, паданняў і песень» (1895), «Дыван жыцця і песні пра сон і смерць з пралогам» (1905), «Сёмае кола» (1907), «Зорка саюзу» (1914), «Вайна» (1917), «Тры напевы» (1921) і інш. У сваёй творчасці арыентаваўся на самапаглыбленасць мастака і самадастатковасць мастацтва, незалежнага ад рэчаіснасці. Некаторыя матывы ў позняй творчасці Георгэ (зб. «Новае царства», 1928) былі выкарыстаны нямецкімі нацысцкімі ідэолагамі. Але паэт, адмаўляючы фашызм, эмігрыраваў у Швейцарыію, дзе і памёр у выгнанні.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Stefan George // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Stefan George // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11853856X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Георге Стефан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11853856X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць