Суво́йкі (Vorticella) — род кругараснічных інфузорый.

Сувойкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vorticella Linnaeus, 1767


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  46497
NCBI  60849
EOL  62021

Апісанне

правіць

Даўжыня каля 150 мкм. Цела мае форму званочка. На пярэднім канцы (адаральная зона) размешчаны 2 рады раснічак (мембранелы), якія звычайна злучаны паміж сабой і закручаны ўлева. Каляротавая спіраль вядзе да ротавай адтуліны, дапамагае хапаць здабычу.

Пашырэнне

правіць

Адрозніваецца больш за 150 відаў. Пашыраны ў прэсных і марскіх водах. На Беларусі найчасцей адзначаецца сувойка маларотая, ці вартыцэла мікрастома (Vorticella microstoma).

Асаблівасці біялогіі

правіць

Сядзячыя жывёлы, прымацоўваюцца да субстрату сцяблінкай, якая можа скарачацца.

Кормяцца дробнымі, завіслымі ў вадзе арганічнымі часцінкамі (бактэрыямі, дэтрытам і інш.). Прыродныя фільтратары вадаёмаў. Некаторыя сувойкі з'яўляюцца вонкавымі паразітамі рыб[1].

Пры бясполым размнажэнні ўтвараюцца «бадзяжкі», якія свабодна плаваюць, затым прымацоўваюцца да субстрату. Вядомы полавы працэс — кан’югацыя.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць