Сугвазды

аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Су́гвазды[1] (трансліт.: Suhvazdy, руск.: Сугвозды) — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дорскага сельсавета. Да 30 кастрычніка 2009 года вёска Сугвазды ўваходзіла ў склад Сугваздаўскага сельсавета[2].

Аграгарадок
Сугвазды
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
281 м
Колькасць двароў
144
Насельніцтва
386 чалавек (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Аўтамабільны код
5
СААТА
6220830063
Сугвазды на карце Беларусі ±
Сугвазды (Беларусь)
Сугвазды
Сугвазды (Мінская вобласць)
Сугвазды

Знаходзіцца за 12 кіламетраў на ўсход ад горада Валожын, за 70 кіламетраў ад Мінска, за 17 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Палачаны[3].

Назва правіць

Назва Сугвазды з'яўляецца вынікам перастаноўкі літараў пры напісанні: Sugwozd < Sugowdz. У сваю чаргу, антрапонім "Сугоўдзь" — ад балцка-літоўскага двухасноўнага імені Su-gaud'as. Вядомае прозвішча Сугоўдзь.

Назва Сугвазды (< "Сугаўдзі") уваходзіць у гняздо адыменных тапонімаў на ўсходзе ад Валожына, да якога таксама належаць назвы Цябуты, Есьманы, Гінтаўшчына, Білуці, Кібуці, Нарэйшы, Бурнейкі, Вайнілаўшчына, Даўгулёўшчына і інш. (ад балцка-літоўскіх імёнаў Čiobutas, Eismantas, Gintas, Bilutis, Kibutis, Nareiša, Burneika, Vainila, Daugulis).

Насельніцтва правіць

  • 386 жыхароў, 144 двары (2001)[3]

Інфраструктура правіць

  • Базавая школа
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сугва́зды
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Архівавана 28 чэрвеня 2021. (руск.)
  3. а б БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць