Судак (руск.: Судак, укр.: Судак, крымскатат.: Сувдагъ) — горад на ўсходзе паўвострава Крым, на беразе Чорнага мора. З 2014 года фактычна з’яўляецца часткай Расіі. Цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта. Напачатку сваёй гісторыі Судак быў пунктам Вялікага шоўкавага шляху. Гэта быў добра ўмацаваны гандлёвы цэнтр ва ўладанні генуэзцаў. Да сённяшняга часу ацалела старажытная Генуэзская фартэцыя. На мора выходзіць Консульскі замак і храм 13 стагодздзя. У 2013 годзе насельніцтва складала 15457 чал.[1]. Штогод ад сярэдзіны ліпеня да канца жніўня ў фартэцыі праходзіць міжнародны рыцарскі фэст «Генуэзскі шлем». Сёння Судак — шматлюдны курорт. Улетку ў горадзе здаюцца пакоі ў кожнай кватэры. У Судаку знаходзяцца 3 санаторыі[2][3]. Судак знаходзіцца ў 1 гадзіне 45 хвілінах на аўтобусе ад Сімферопаля. Таксама злучаны аўтамабільнай дарогай з Феадосіяй. У 7 км ад Судака знаходзіцца папулярны пляж «Новы Свет» (руск.: Новый Свет).

Горад
Судак
руск.: Судак
укр.: Судак
крымскатат.: Судакъ
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Гарадская акруга
Каардынаты
Глава адміністрацыі
Андрэй Некрасаў
Заснаваны
212 да н.э.
Ранейшыя назвы
Салдая, Сугдэя, Сідагіос, Сурож
Плошча
23,477 км²
Вышыня цэнтра
~50 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
16 784 чалавек (2018)
Шчыльнасць
713,72 чал./км²
Нацыянальны склад
рускія — 63,82 %
крымскія татары — 16,86 %
украінцы — 12,27 %
беларусы — 0,72 %
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 36556
Паштовыя індэксы
298000 — 298023
Афіцыйны сайт
sudak.rk.gov.ru (руск.)
Судак на карце Украіны ±
Судак (горад) (Украіна)
Судак (горад)
Судак (горад) (Крым)
Судак (горад)

Зноскі

  1. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2013 року, Київ-2013 (укр.).
  2. О городе. Совет министров Республики Крым (7 мая 2017).
  3. Статистичний збірник "Чисельність наявного населення України на 1 січня 2014 року" (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 27 сакавіка 2018.