Сумганская пячора

пячора ў Башкартастане, на Урале

Сумга́нская пячо́ра[1], Сумган-Кутук, Сумган (башк.: Ҡотоҡ-Сумған, руск.: Сумганская пещера, Сумган-Кутук, Сумган) — карставая пячора ў Башкартастане (Расія), адна з буйнейшых пячор Урала (самая буйная на Паўднёвым Урале[2]). Помнік прыроды.

Сумганская пячора
башк.: Ҡотоҡ-Сумған, руск.: Сумганская пещера, Сумган-Кутук, Сумган
Уваход у пячору
Каардынаты: 53°00′02″ пн. ш. 56°45′04″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Расія, Башкартастан
Глыбіня 130 м
Даўжыня 9860 м
Аб'ём 350000 м³
Змяшчаючыя пароды вапняк
Лік уваходаў 1
Асвятленне адсутнічае
Сумганская пячора (Еўрапейская частка Расіі)
Сумганская пячора
Сумганская пячора
Сумганская пячора (Башкартастан)
Сумганская пячора
Сумганская пячора

Пячора знаходзіцца на заходнім схіле хрыбта Кібіз, ва ўрочышчы Кутук, на Бельска-Нугушскім міжрэччы, у тоўшчах вапняку. Пачынаецца вусцем шахты глыбінёй 116 м. У зімовы перыяд на выступах шахты намярзае лёд, які не растае да лета. З узроўню 60 м з дна шахты ва ўсе бакі адыходзяць хады і галерэі, якія нярэдка ўтвараюць лабірынты. Агульная даўжыня хадоў пячоры складае 9860 м, плошча — 52,2 тыс. м², аб’ём — 350 тыс. м³, глыбіня — 130 м. Складаецца з 3-х ярусаў і вызначаецца вялікімі памерамі гротаў і багаццем нацечных утварэнняў.

Па дну пячоры працякае рака Сумган[2]. Маюцца падземныя азёры.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сумга́нская пячо́ра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 266. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сумга́нская пеще́ра // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.

Спасылкі правіць