Сусветныя дзіцячыя гульні пераможцаў

Сусветныя дзіцячыя гульні пераможцаў (руск.: Всемирные детские игры победителей; англ.: The World Children's Winners Games), больш вядомыя як Гульні пераможцаў,-міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы для дзяцей і падлеткаў, якія пераадолелі анкалагічныя захворванні. Праект быў запушчаны фондам Падары жыццё ў 2010 годзе, з 2018 года рэгіянальныя этапы Гульні пераможцаў праходзяць не толькі ў Расіі, але і за мяжой.

Сусветныя дзіцячыя гульні пераможцаў
Тып Некамерцыйная арганізацыя
Год заснавання 2010
Заснавальнікі Фонд Падары жыццё
Размяшчэнне Масква
Слоган "Пасля гісторыі хваробы пачынаецца гісторыя перамог "
Вэб-сайт [1]

МісіяПравіць

Галоўная задача Гульняў пераможцаў-дапамагчы дзецям, якія перанеслі анкалагічныя захворванні, вярнуцца да звычайнага жыцця і рэабілітавацца пасля працяглай барацьбы з захворваннем. У ўдзельнікаў праекту з’яўляецца ўпэўненнасць у сваіх сілах, яны разумеюць, што не адрозніваюцца ад іншых дзяцей і могуць весці актыўнае жыццё, як і раней, бо спорт- гэта поўная супрацьлегласць хваробы. Для шматлікіх цяжкахворых дзяцей мара прыняць удзел у Гульнях пераможцаў станавілася стымулам да папраўлення.'"Калі яны хварэюць, то думаюць, што захворванне датычыцца толькі іх, а ў час такіх мерапрыемстваў дзеці разумеюць, што ўсё магчыма пераадолець, "'-гаворыць актрыса і заснавальнік фонду Чулпан Хаматава. Для дактароў і супрацоўнікаў фонду Падары жыццё Гульні- наглядная дэманстрацыя поспеху ў барацьбе з анкалогіяй. Акрамя спаборніцтваў, якія адбываюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі спартыўных федэрацый, у праграму ўключаны ўсемагчымыя майстар-класы, экскурсіі, канцэрты. Акрамя таго, праект прыцягвае ўвагу дабрачынцаў, спонсараў і валанцёраў да праблем дзіцячай анкалогіі і рэабілітацыі пасля яе.

Правілы правядзенняПравіць

Прыняць удзел у Гульнях пераможцаў могуць дзеці ад 7 да 16 гадоў уключна, якія перанеслі анказахворванні і закончылі лячэнне. Усе ўдзельнікі спаборнічаюць у шасці відах спорту : лёгкая атлетыка, плаванне, настольны тэніс, стральба, шахматы, футбол у адпаведных узроставых группах. Стаць удзельнікам Гульняў пераможцаў магчыма незалежна ад фізічнай формы і спартыўнай падрыхтоўкі, і не больш двух разоў. Аргкамітэт Гульняў бярэ на сябе ўсе расходы, звязаныя з пражываннем у Маскве, харчаваннем, трансферамі, экіпіроўкай спартсменаў, забавы і экскурсіі. Удзельнікі аплачваюць толькі праезд да Масквы. Кожнае дзіця можа суправаджаць адзін з бацькоў, акрамя таго, у склад каманды можа ўваходзіць доктар і супрацоўнік дабрачыннага фонду. Дапамогу ў арганізацыі і правядзенні спаборніцтваў аказваюць прафесійныя федэрацыі Расіі па відах спорту, якія ўваходзяць у праграму Гульняў. Судзі, якія працуюць на праекце, валодаюць міжнароднай кваліфікацыяй і маюць вопыт работы на сусветных першынствах.

Рэгіянальныя этапыПравіць

У разнастайных краінах свету і абласцях Расіі праходзяць рэгіянальныя этапы для таго, каб у Гульнях пераможцаў змагла прыняць удзел максімальная колькасць дзяцей, якія перанеслі анказахворванні. Каманда, якая будзе накіравана на Сусветныя дзіцячыя гульні пераможцаў у Маскву, набіраецца сярод удзельнікаў такога этапу. У 2018 годзе рэгіянальныя этапы пройдуць у Венгрыi i Беларусi[1], а таксама ў 10 расійскіх рэгіёнах (Белгародская,Ніжагародская, Чалябінская, Калінінградская, Арэнбургская,Пермская, Растоўская [2],[3] Самарская, Твярская, і Свярдлоўская вобласці). У спартыўных выпрабаваннях прымуць удзел каля 1300 дзяцей. Яшчэ каля 30 расійскіх рэгіёнаў і 15 краін збіраюць каманды для ўдзелу ў Гульнях пераможцаў без правядзення рэгіянальных адборачных спаборніцтваў. Акрамя таго, Аргкамітэт Гульняў прымае заяўкі ад індывідуальных удзельнікаў з тых гарадоў і краін, дзе пакуль не праводзяцца рэгіянальныя этапы.

Беларусская камандаПравіць

122 беларускіх удзельнікаў за 9 гадоў правядзення Сусветных гульняў пераможцаў выйгралі:

* −47 залаты медаль
* −29 срэбраныя медалі
* −40 бронзавыя медалі

На працягу 9 гадоў дзяўчынкі і хлопчыкі рознага ўзросту, непадобныя адзін да аднаго, але аб’яднаныя агульнай бядой і агульнай радасцю, якія справіліся з цяжкімі выпрабаваннямі, якія праявілі неверагоднае цярпенне і мужнасць, перамагчы хваробу, прыехалі ў Маскву, каб сустрэцца з такімі ж, як яны, Пераможцамі. Уражвае статыстыка нашых удзельнікаў і дасягнутыя імі вынікі. 122 дзяцей было запрошана для ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах і заваявалі 116 медалёў рознай вартасці. Нацыянальны этап Сусветных дзіцячых Гульняў пераможцаў у Беларусі прайшоў на базе ДУА «Астрашыцка-Гарадокская сярэдняя школа» 29 красавіка — 1 мая 2018 года.

ГісторыяПравіць

Першая Міжнародная анкаалімпіяда, у якой прынялі ўдзел каля 200 дзяцей з чатырох краін — Польшчы, Расіі, Беларусі і Украіны прайшла ў сталіцы Польшы Варшаве ў 2007 годзе. З 2010 года ў Расіі праходзяць Сусветныя дзіцячыя Гульні пераможцаў на буйнейшых спартыўных пляцоўках Масквы і Падмаскоўя.

2010Правіць

1-ыя Сусветныя дзіцячыя гульні пераможцаў адбыліся з 14 да 16 чэрвеня ў Маскве на стадыёне «Лакаматыў»[4]. У сталіцу прыехала 200 дзяцей[5] з Расіі , Украіны, Беларусі, Польшчы, Арменіі, Латвіі, Румыніі, Венгрыі[6]. У першы дзень Гульняў, адразу пасля цырымоніі адкрыцця, пачаліся спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, настольнаму тэнісу і стральбе. У другі дзень адбыліся турніры па футболу, шахматах і плаванні. Спаборніцтвы праводзіліся па правілах, устаноўленых расійскімі арганізатарамі. Галоўным суддзёй Першых Сусветных дзіцячых гульняў пераможцаў стаў алімпійскі чэмпіён, на той момант — Глава Камітэта Дзярждумы РФ па фізічнай культуры і спорту Антон Сіхарулідзе.

2011Правіць

2-ія Сусветныя дзіцячыя Гульні пераможцаў адбыліся ў Падмаскоўі з 4 па 7 жніўня, у спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 300 дзяцей з 8 краін. Сярод новых удзельнікаў — каманды з Турцыі і Чэхіі. Усе чатыры дні спецыяльная група дзяцей — удзельнікаў фотапраекта «Мы жывём на гэтай зямлі», сярод якіх былі падапечныя фонда «Падары Жыццё», неперастанна вяла фотарэпартаж з Гульняў пераможцаў на старонцы фонда ў Facebook.

2012Правіць

 
Шаварш Карапецян, Чулпан Хаматава i Артур Смальянінаў на 3-ія Сусветныя дзіцячыя Гульні пераможцаў

З 31 мая да 2 чэрвеня адбыліся 3-ія Сусветныя дзіцячыя Гульні пераможцаў, на якія прыехалі ўжо больш за 350 юных спартсменаў з 12 краін свету.[7] Расійскія рэгіёны прывезлі ў Маскву 17 зборных. Упершыню прыехалі каманды з Германіі, Польшы, Румыніі, Сербіі і Азербайджана. Спаборніцтвы праходзілі ў самым цэнтры Масквы, у Парку культуры імя Горкага. Галоўным суддзёй спаборніцтваў стаў шматразовы рэкардсмен свету па воднаму плаванню, знакаміты майстар спорту СССР Шаварш Карапецян.

2013Правіць

На 4-ых Сусветных дзіцячых Гульнях пераможцаў у Маскву прыехала больш за 400 дзяцей з 10 краін[8][9][10][11]. Гульні праходзілі з 14 да 16 чэрвеня ў спартыўным комплексе ЦСКА[12]. Акрамя пастаянных краін — удзельнікаў з гэтага года да Гульняў далучылася Балгарыя[13]. Пачынаючы з 2013 года спартыўныя пляцоўкі і басейны Цэнтральнага спартыўнага клуба арміі сталі асноўным месцам правядзення Гульняў[14]. Ганаровым старшынёй суддзейнага камітэту Гульняў пераможцаў быў легендарны спартсмен, знакаміты савецкі і расійскі плывец, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён, шасціразовы чэмпіён свету,21 — разовы чэмпіён Еўропы Аляксандр Папоў.

2014Правіць

Больш за 450 дзяцей з 28 расійскіх рэгіёнаў — ад Сібіры да Калінінграда і 11- і краін свету сустрэліся ў Маскве на юбілейныя 5-ыя Сусветныя дзіцячыя Гульні пераможцаў. Спаборніцтвы праходзілі з 20 да 22 чэрвеня. Упершыню ў Маскву прыехалі каманды з Малдавіі і Казахстана. Ганаровым старшынёй суддзейскага камітэту 5-ых Гульняў пераможцаў стаў Сяргей Шылаў — шматразовы чэмпіён Параалімпійскіх гульняў свету і Еўропы, майстар спорту міжнароднага класа па біятлону і лёгкай атлетыцы.

2015Правіць

6-ыя Сусветныя дзіцячыя Гульні пераможцаў адбыліся з 26 да 28 чэрвеня ў спартыўным комплексе «Лужнікі». Яны сабралі амаль 500 дзяцей з 15 краін свету і 33 расійскіх рэгіёнаў[15][16][17][18]. Навічкамі сярод удзельнікаў былі каманды з Індыі[19] і Харватыі.

2016Правіць

З 29 чэрвеня да 2 ліпеня былі праведзены 7-ыя Сусветныя дзіцячыя Гульні пераможцаў. У спорткомплексе ЦСКА сабралася 500 удзельнікаў больш чым з 20 рэгіёнаў Расіі і 14 краін свету[20], да якіх яшчэ далучыліся каманды з Партугаліі і Літвы.

2017Правіць

8-ыя Сусветныя дзіцячыя Гульні пераможцаў адбыліся з 2 да 4 чэрвеня. 550 дзяцей з 16 краін свету і 31 расійскага рэгіёна сустрэліся, каб разыграць дзясяткі камплектаў медалёў[21][22][23]. У забегу на 60 метраў зарэгістравана рэкордная колькасць удзельнікаў — больш за 400 дзяцей з усіх краін, якія прадстаўлены на спаборніцтвах[24].

2018Правіць

9-ыя Сусветныя дзіцячыя Гульні пераможцаў прайшлі у Маскве з 2 да 6 жніўня. Акрамя каманд з расійскіх рэгіёнаў прынялі ўдзел 14 замежных дэлегацый. У рамках гульняў ўпершыню правялі турнір па настольнаму тэнісу для моладзі.

Цікавыя фактыПравіць

Узнагароды і дыпломы дзецям- чэмпіёнам Сусветных дзіцячых Гульняў пераможцаў у розныя гады ўручалі вядомыя расійскія спартсмены. Сярод іх :чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў па канькабежнаму спорту Святлана Журава; чатырохразовы алімпійскі чэмпіён, прэзідэнт Федэрацыі плавання Расіі Уладзімір Сальнікаў; двухразовая алімпійская чэмпіёнка Святлана Хоркіна; чэмпіён свету па шахматах Уладзімір Крамнік; славутыя расійскія тэнісісты Алена Дзяменцьева і Марат Сафін; алімпійскія чэмпіёны 2014 года па канькабежнаму спорту Сямён Елістратаў, Уладзімір Грыгор’еў, Руслан Захараў; вядомая валейбалістка Кацярына Гамова; двухразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлону Вольга Зайцава; прызёр Паралімпійскіх гульняў-2014 следж-хакеіст Вадзім Сялюкін; трохразовая чэмпіёнка Паралімпійскіх гульняў па лёгкай атлетыцы Вольга Сямёнава; прызёр Паралімпійскіх гульняўпа дзюдо Таццяна Савасцьянава;двухразовая паралімпійская чэмпіёнка па плаванню Алеся Уладыкіна і многія іншыя.

Удзельнікаў Гульняў пераможцаў 2015 прывітаў з арбіты экіпаж МКС у асобе касманаўтаў Генадзя Падалка і Міхаіла Карніенка[25].

Каманда з Венгрыі па выніках Гульняў была запрошана на сустрэчу з Прэзідэнтам Венгрыі ў Прэзідэнтскі палац[26].

Удзельнікі Гульняў 2016 атрымалі афіцыйнае прывітанне ад Міністра аховы здаро’я РФ Веранікі Скварцовай.

Камандзе Індыі была арганізавана афіцыйная сустрэча з чэмпіёнам Індыі па кракету.

Дабратворны праект Сусветныя дзіцячыя Гульні пераможцаў актыўна падтрымліваюць расійскія знакамітасці. Многія з іх не толькі ўзнагароджваюць пераможцаў Гульняў, але і прымаюць удзел у традыцыйным футбольным матчы «Таты — зоркі» паміж бацькамі ўдзельнікаў і вядомымі артыстамі. За 9 год існавання праекта падтрымаць дзяцей, якія перамаглі хваробу, прыходзілі акцёры Артур Смальянінаў, Анатоль Рудэнка, Аляксей Краўчанка, Іван Сцебуноў, Уладзімір Яглыч, Кірыл Сафонаў, Дзяніс Матросаў, Максім Мацвееў, Андрэй Сакалоў, Дзмітрый Пяўцоў, Інгеборга Дапкунайтэ, Марыя Аронава,Юрый Стаянаў і Валдзіс Пельш. Дабрачынныя канцэрты для ўдзельнікаў давалі музыканты з " Хору Турэцкага ", Аляксей Кортнеў і група " Няшчасны выпадак ", " Брава " і латвійская група Brainstorm, а таксама многія іншыя акцёры і выканаўцы

ЗаўвагіПравіць

  1. Беларусь 1:В Беларуси впервые проходит национальный отбор на Всемирные игры победителей
  2. На Дону впервые проходят Детские игры победителей
  3. Дон-ТР: В Ростове прошел областной этап Всемирных детских игр победителей
  4. В Москве проходят международные детские «Игры победителей»
  5. Всемирные детские игры победителей
  6. Главная цель нашей ассоциации способствовать венгерскому участию на «Всемирных Детских Играх Победителей»
  7. Всемирные детские «Игры победителей» 2012
  8. Юных участников Игр победителей поддержат звезды мирового спорта
  9. Спецпроект «Игры Победителей»
  10. World Childrens Cancer Winners Games 2013
  11. Старт Всемирных игр победителей в Москве
  12. Euromag.ru: Игры победителей 2013
  13. NTDTV:Young Cancer Survivors Olympics Opens in Moscow
  14. 1 канал: В Москве стартовали Всемирные игры победителей, которые объединяют детей, перенесших онкологию
  15. 5 канал: В Москве открылись Всемирные детские игры победителей
  16. Такие дела: Игры победителей
  17. Телеканал ОНТ:"Игры победителей": преодолевшие рак дети из 15 стран мира соревнуются в Москве
  18. Русское вещание LTV7:Игры победителей
  19. Russia Beyond: Young Indians share winners' spirit in Moscow
  20. НТВ:В Москву на Всемирные игры победителей приехали 500 детей, поборовших рак
  21. РИА Новости: Спорт как стимул жить: в Москве стартовали «Игры победителей»
  22. RT: В Москве пройдут VIII Всемирные детские игры победителей
  23. Вести.ru: «Игры победителей»: на соревнования в Москву приедут 500 детей, победивших рак
  24. Cancer couldn’t beat the sporting spirit in these children
  25. Космонавты МКС поздравляют участников «Игр победителей»
  26. Győztesek Versenye: Schmitt Pál fogadta az érmeseket