Сухлянка двухгадовая

Сухля́нка двухгадовая (Coltricia perennis) — від губавых базідыяльных грыбоў сямейства гіменахетавых.

Сухлянка двухгадовая

Сухлянка двухгадовая, Беларусь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Coltricia perennis (L.) Murrill, 1901


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  40426
EOL  1004934
MB  356793

Апісанне правіць

Пладовыя целы маюць шапку і добра развітую ножку. Шапкі акруглыя, крыху лейкападобныя, часам зрастаюцца паміж сабой, тонкія, мяккаскурыстыя або скурыстыя. Паверхня шапкі аксаміцістая, з шэрымі, бурымі і жоўта-карычневымі зонамі або амаль аднатонная буравата-карычневая. Споры часта таўстасценныя, з гладкай абалонкай, эліпсоідныя.

Пашырэнне правіць

Касмапаліт. На Беларусі расце па ўсёй тэрыторыі ў хвойных і мяшаных лясах на пясчанай глебе, трапляецца часта.

Неядомы грыб.

Літаратура правіць