Сцебера́кі[1] (трансліт.: Sciebieraki, руск.: Стеберяки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.

Вёска
Сцеберакі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 7 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222445
Аўтамабільны код
5
Сцеберакі на карце Беларусі ±
Сцеберакі (Беларусь)
Сцеберакі
Сцеберакі (Мінская вобласць)
Сцеберакі

Назва балцкага паходжання, звязаная з агульнабалцкімі stabas «камень» і ragas «рог; выступ». У літоўскай мове stabas звузілася да значэнняў «ідал; слуп», у латышскай — да значэння «слуп». Пачатковае значэнне «камень» захавалася ў старапрускай мове і ў старажытнай балцкай гідраніміі на Падняпроўі[2].

Назву Сцеберакаў параўноўваюць з назвай сакралізаванага ў латышоў каменнага выступу (выхад скальнай пароды) Staburags на беразе Дзвіны. Першапачатковае значэнне «Стабурагс» — «Каменны рог», і «рогам» той скальны выступ названы паводле формы.

У сцеберацкай назве «рог», «рогі» адносілася не да формы камянёў, а да выяў пітных рагоў, якія выбіты на некалькіх сакралізаваных камянях у лесе паблізу ад вёскі. Назва значыць «Каменныя рогі» або, больш імаверна, «Слупы-рогі» (на камянях побач рагоў выяўлены слупы з паўсферай наверсе)[3]. Імаверна ранейшая, балцкая форма назвы — *Stabarãgiai.

Непасрэдна каля Сцеберакаў знаходзіцца таксама вёска з балцка-літоўскай назвай Кішкарэпы («Заячая рэпа»).

Гісторыя

правіць

Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Іжа, пазней у складзе гміны Вішнева[4][5].

12 лістапада 1939 года Заходняя Беларусь уз'яднана з БССР.

Да 13 красавіка 1981 года вёска ўваходзіла ў склад Журыхскага сельсавета[6].

«Сцеберацкія валы»

правіць

Каменныя валы Сцеберацкія — група з пяці невялікіх валуноў у лясным урочышчы Сівіха паблізу вёскі Сцеберакі. Камяні пастаўлены вертыкальна і арыентаваны ў кірунку поўначы, на іх паверхнях выбіты знакі («слупы» і «рогі»).

Паводле народнага падання, камяні — валы і араты, якія скамянелі за працу на Вялікдзень. Паданне лічыцца пазнейшым[7], а ранейшае прызначэнне гэтага месца з камянямі звязваецца з балцкай міфалогіяй Сусветнай восі, арыентаванай на Палярную зорку[8].

Насельніцтва

правіць
  • 1866 год — 151 жыхар, 13 двароў[9].
  • 1921 год — 174 жыхары, 32 двары[10].
  • 1931 год — 210 жыхароў, 37 двароў[11].

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. М., 1962. — С. 209.
  3. Андрэй Прохараў. Каменны шлях на нябёсы. Міфа-рытуальная семантыка пахавальнага знака з паўночнай Беларусі // Druvis, 2011, № 3. — С. 82.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  5. https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf
  6. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676).
  7. Ірына Клімковіч. Таямніцы каменных валуноў // Полымя. № 10 (936). 2007. — С. 195—196.
  8. Андрэй Прохараў. Каменны шлях на нябёсы. Міфа-рытуальная семантыка пахавальнага знака з паўночнай Беларусі // Druvis, 2011, № 3. — С. 87.
  9. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_X/406
  10. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
  11. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 62

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць