Сцяг Іркуцкай вобласці

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Сцяг Іркуцкай вобласці з'яўляецца сімвалам Іркуцкай вобласці. Прыняты 16 ліпеня 1997 года.

Сцяг Іркуцкай вобласці

Апісанне

правіць

Сцяг Іркуцкай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно, якое складаецца з трох вертыкальна размешчаных палосаў: двух сіняга і сярэдняй - белага колеру, у цэнтры якой змяшчаецца малюнак асноўнага элемента герба: бягучага ў левы бок бабра, што трымае ў пашчы чырвонага собаля, у апраўленні стылізаваных зялёных галін кедра. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні - 2:3. Шырыня сярэдняй паласы складае 1/2 агульнай даўжыні сцяга.

Колеры сцяга азначаюць:

  • сіні - знак вады. У дадзеным выпадку сімвалізуе возера Байкал, Ангару і іншыя рэкі вобласці;
  • белы - знак чысціні, дабра, сціпласці. У палітры сцяга ён адлюстроўвае чысціню намераў жыхароў вобласці, з'яўляецца знакам беласнежных сібірскіх зім;
  • зялёны колер галін кедра - колер надзеі, радасці, багацця. Сімвалізуе таксама ўнікальную флору і фаўну, лясныя багацці вобласці.

Гл. таксама

правіць

У Сеціве

правіць