Сцяг Сербіі
Сцяг Сербіі — трыкалор, які складаецца з панславянскіх колераў. Тры паласы, на якія ён падзелены, з'яўляюцца (зверху ўніз) чырвонай, сіняй і белай (што з'яўляецца як бы люстраным адлюстраваннем расійскага сцяга зверху ўніз). Суадносіны бакоў 2:3. Кожная паласа займае адну траціну палотнішча. Дадаткова на сцягу намаляваны малы герб Сербіі. Ён цэнтраваны па вертыкалі, а па гарызанталі размешчаны на адлегласці 5/14 даўжыні палотнішча ад тронка. Для грамадскага ўжывання дазволены таксама варыянт без герба, які з'яўляецца таксама афіцыйным сцягам Рэспублікі Сербскай у складзе Босніі і Герцагавіны.
Прыняцце
правіць17 жніўня 2004 сербскі парламент выдаў рэкамендацыю аб ужыванні новых дзяржаўных знакаў. У 2006, пасля таго як Чарнагорыя ў выніку рэферэндуму абвясціла аб сваёй незалежнасці, дзяржава Сербія і Чарнагорыя распалася. 8 чэрвеня 2006 новы сербскі сцяг быў упершыню падняты перад будынкам ААН. З тых часоў сербскі сцяг замяніў сцяг Сербіі і Чарнагорыі.
Штандары
правіцьДля паляпшэння артыкула пажадана |