Сцяпан Міхайлавіч Крынін

Сцяпан Міхайлавіч Крынін (14 красавіка 1920, с. Мікалаеўскае, Енатаеўскі раён, Астраханская вобласць — 18 ліпеня 1988, г. Астрахань, РСФСР) — Герой Савецкага Саюза.

Сцяпан Міхайлавіч Крынін
Дата нараджэння 14 красавіка 1920(1920-04-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 ліпеня 1988(1988-07-18) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Славы медаль «За адвагу»

Біяграфія

правіць

Скончыў пачатковую школу. Да вайны жыў і працаваў у саўгасе «Сарпа» Юстынскага раёна Калмыцкай АССР, пазней на Астраханскім рыбакамбінаце.

У Чырвонай Арміі з 1940 года. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года Камандзір аддзялення 190-га стралковага палка (5-я стралковая дывізія 3-й арміі 2-га Беларускага фронту) сяржант Крынін вызначыўся ў баях пры разгроме варожай калоны і вызваленні Ваўкавыска.

14 ліпеня 1944 года у баях за Ваўкавыск Крынін са сваім аддзяленнем дзейнічаў у складзе дэсантнай групы. Дэсантнікі перарэзалі шашы на захад ад Ваўкавыска, па якім рухалася калона немцаў колькасцю да 600 чалавек. Аддзяленне Крыніна ўступіла ў бой і знішчыла шмат жывой сілы супраціўніка. Пры штурме Ваўкавыска аддзяленне Крыніна першым уварвалася ў горад.

Пасля вайны дэмабілізаваўся. Пражываў у горадзе Астрахань, працаваў у параходстве і на рыбакамбінаце.

Памёр 18 ліпеня 1988 года. Пахаваны ў Астрахані, на Старых могілках[1].

Узнагароды

правіць

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 9016) Крыніну прысвоена 24 сакавіка 1945 года.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 3-й ступені, медалямі.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Герои Советского Союза : краткий биографический словарь : [в 2 т.] / [редколлегия: И. Н. Шкадов (председатель) и др.]. — Москва, 1987. — Т. 1. — С. 787.
  • Навечно в сердце народном : [справочник / главный редактор И. П. Шамякин]. — 3-е издание, дополненное и исправленное. — Минск, 1984. — С. 273.
  • Памяць патрэбна жывым / Браніслаў Ермашкевіч; пад рэд. Р. К. Казлоўскага. — Гродна, 2018. — С. 85-86.