Сыгнет
Сыгне́т[1], сыгнець[1], сегніць[1], сігніт[1] (ад лац.: signum — знак) — ювелірнае ўпрыгожванне (пярсцёнак-пячатка), што ў часы Сярэдневякоўя выкарыстоўвалася як асабістая пячатка (для прастаўлення адбітка на гарачым сургучы або воску) і часта выконвала ролю своеасаблівага пасведчання асобы.


На рабочай паверхні сыгнета выкананы люстраны (адваротны) малюнак герба, манаграмы або надпісы. Часта сыгнеты выраблялі з каштоўных металаў і аздаблялі самацветамі. Уладальнік сыгнета трымаў яго звычайна пры сабе, насіў у кашальку ці на мезеным пальцы левай рукі.
У Вялікім Княстве Літоўскім
правіцьУ Вялікім Княстве Літоўскім сыгнеты былі найбольш пашыраны ў XVI—XVII стагоддзях сярод мяшчан і шляхты. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года абмяжоўваў колькасць сыгнетаў, якія маглі належаць адной асобе.
Зноскі
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Цітоў А. К. Сыгне́т, сыгнець, сегніць, сігніт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 319. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Анатоль Цітоў. Сыгне́т, сыгнець, сегніць, сігніт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 458. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сыгнет
- Личные печатные перстни с элементами геральдики — Сыгнеты(недаступная спасылка) (руск.)