«Сын оте́чества»[3][4] — рускі гістарычны, грамадска-палітычны і літаратурны часопіс.

«Сын отечества»
Арыгінальная
назва
руск.: Сын отечества
Тып часопіс
Заснавальнік Мікалай Іванавіч Грэч[1]
Выдавец Мікалай Іванавіч Грэч[1]
Краіна
Заснавана верасень 1812[1]
Спыненне публікацый 1852[2]
Мова руская
Перыядычнасць 1 месяц, 1 тыдзень, 0,5 месяц, 1 тыдзень і 1 месяц
Галоўны офіс Санкт-Пецярбург
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выдаваўся ў Санкт-Пецярбургу ў 1812—1844 і 1847—1852 гадах. Заснаваны М. Грэчам. Перыядычнасць выхаду часопіса мянялася. У 1829—1835 гадах выдаваўся разам з часопісам Ф. В. Булгарына «Северный архив» пад назвай «Сын отечества и Северный архив». Напачатку часопіс друкаваў матэрыялы пра вайну 1812 года. У 1816—1825 гадах у часопісе супрацоўнічалі члены дзекабрысцкіх арганізацый, пазней выданне набыло ліберальна-ахавальны кірунак[4]. Выдаваліся дадаткі: «Прибавление» (1813—1817, 1820, 1821—1822, 1825), «Литературные прибавления» (1822—1824)[4].

Сярод выдаўцоў і рэдактараў часопіса: Ф. В. Булгарын (1825—1838), А. П. Смірдзін (1838—1840), В. І. Сянкоўскі (1841—1842), К. П. Масальскі (1842—1854; захоўваў правы на часопіс да 1856 года)[4].

Сярод аўтараў: Я. А. Баратынскі, К. М. Бацюшўкаў, П. А. Вязенмскі, А. С. Грыбаедаў, Д. В. Давыдаў, В. А. Жукоўскі, В. К. Кюхельбекер, А. С. Пушкін, К. Ф. Рылееў, Ф. М. Глінка і інш.

Тэма Беларусі правіць

У часопісе друкаваліся і артыкулы, прысвечаныя падзеям, якія адбываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Падзеі вайны 1812 года ў артыкулах «Пісьмо Віцебскага інтэнданта да віленскага 14/16 кастрычніка 1812 г.» (1812), «Пісьмо з Віцебска» І. Манькоўскага (1813), «Урывак з запісак віцебскага жыхара» Г. Дабрыніна (1813), «Нешта аб бітве каля Ваўкавыска» і іншыя[3]. Беларуская тэматыка прысутнічае ў артыкулах «Пінск і яго ваколіцы» Ю. Крашэўскага (у перакладзе з польскай мовы, 1837), «Штодзённыя запіскі рускай падарожніцы ў 1827 і 1828 г.» А. С. Целяпнёвай (1831)[3].

Іншыя выданні правіць

У 1856—1861 гадах пад назвай «Сын отечества» выдаваўся палітычны, навуковы і літаратурны штотыднёвік, выдаўцом і рэдактарам якога быў А. В. Старчэўскі[4].

У 1862—1900 гадах выходзіла штотыднёвая газета ліберальнага (з 1880-х гадоў народніцкага) кірунку «Сын отечества», штотыднёвым дадаткам да яе ў 1862—1886 гадах быў часопіс «Сын отечества», рэдактарам якога да 1877 года быў А. В. Старчэўскі[4]. Выходзілі дадаткі: «Приложение» (1886, 1889—1891), «Еженедельное приложение» (1886—1889, 1892—1900), «Моды» (1886—1897), альбом 100 карцін рускіх мастакоў «Жанр и пейзаж» (1890)[4].

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць