Сэмюэл Бекет
Семюэл Ба́рклі Бекет[6] (англ.: Samuel Barclay Beckett; 13 красавіка 1906 — 22 снежня 1989) — ірландскі празаік, паэт, драматург, эсэіст, прадстаўнік тэатра абсурду.
Сэмюэл Бекет | |
Samuel Beckett | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 13 красавіка 1906[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 22 снежня 1989[1][2][…] (83 гады) |
Месца смерці: | |
Пахаванне: | |
Грамадзянства: | Ірландыя |
Жонка: | Suzanne Dechevaux-Dumesnil[d] |
Альма-матар: | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | пісьменнік, мовазнавец, кінарэжысёр, сцэнарыст, гулец у крыкет, паэт, раманіст, драматург, перакладчык, дзеяч мастацтваў, аўтар |
Гады творчасці: | 1929—1989 |
Кірунак: | мадэрнізм, тэатр абсурду |
Жанр: | драма |
Валодае мовамі: | французская мова[2] і англійская[2] |
Мова твораў: | французская мова і англійская |
Дэбют: | «Больш брэша, чым кусае» |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі: | Нобелеўская прэмія (1969) |
Узнагароды: | |
Подпіс: |
![]() |
![]() | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Дзяцінства і адукацыяПравіць
Бекетава сям'я (раней Becquet) быццам бы выводзілася з роду Гугенотаў і перабралася ў Ірландыю з Францыі пасля адхілення Нантскага Эдыкту ў 1685 годзе, хаця гэтая тэорыя здаецца непраўдападобнай[7]. Бекеты былі вернікамі Ірландскага Касцёла. Сямейны дом, Кулдрынег у Дубліне ў раёне Фоксрок, быў вялікай сядзібай з садам і тэністым кортам, пабудаванай у 1903 годзе Бекетавым бацькам Вільямам. Сядзіба і сад, разам з навакольнымі краявідамі, дзе Семюэл Бэкет часта шпацыраваў са сваім бацькам, недалёкі Леапардстаўн Рэйскоўрс, чыгуначны вакзал у Фоксрок і вуліца Харкоўрт, апошняя станцыя гарадской лініі, — усе гэтыя месцы выступаюць у яго ранняй прозе і дзеятворах.
Пяцігадовым хлопчыкам, Бекет хадзіў у мясцовую музычную школку, дзе ўпершыню пачаў вывучаць музыку, а пасля перайшоў у Эрльсфард Хаус Скул, якая размяшчалася ў цэнтры горада, непадалёк ад вуліцы Харткоўрт. У 1919 годзе Бэкет пайшоў у Партора Роял Скул у Эніскілене, Каўнты Ферменег — школа, у якой вучыўся таксама Оскар Уайльд. Будучы прыроджаным атлетам, Бекет выдатна гуляў у крыкет у ролі леваручнага бітнага і леваручнага сярэднехуткага кідалы. Пазней ён гуляў за Дублінскі ўніверсітэт і згуляў дзве першалігавыя гульні супраць Нортхемптоншайр. У выніку Бекет стаў адзіным лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры, якому быў прысвечаны артыкул у Уіздэн Крыкетэрс Альманак — бібліі крыкету.
Беларускія перакладыПравіць
- Не я: [П'еса] / Пер. з англ. Л. Баршчэўскі // Крыніца № 7, 1994. — С. 92-95;
- Пры зачыненых дзвярах: Драм. творы / Уклад. Л. Баршчэўскі. — Мн., 1995. — С. 240—246.
- У чаканьні Гадо / Пераклад В. Воранава. — Мн., 2005.
- Канец гульні / Пераклад Зм. Коласа // Сартр Ж.-П. Мухі; Камю А. Праведнікі; Бэкет С. Канец гульні. — Мн., 2005 («Бібліятэка французскай драматургіі» — Т. 2).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508172 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Samuel Beckett // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508172 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508172 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Напісанне Сэмюэл Барклі Бекет паводле БЭ ў 18 т. — Т.2. -- Мн., 1996. -- С. 376.
- ↑ Кронін, 3-4