Сюаньцзан
Сюаньцзан (Чань Хуэй) (602—664) — кітайскі будыйскі манах, вучоны, філосаф, падарожнік і перакладчык часоў дынастыі Тан.
Сюаньцзан | |
---|---|
кіт.: 玄奘 | |
![]() | |
Дата нараджэння | 6 красавіка 602 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 664 (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Chenhui[d] |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, пісьменнік, перакладчык, бхікшу, філосаф |
Вядомыя вучні | Kuiji[d], Q60988795?, Woncheuk[d] і Q60994403? |
![]() | |
![]() |
Сюаньцзан нарадзіўся ў 602 як Чэнь І (陈 袆) у сям’і вучоных. Ён вядомы сваім сямнаццацігадовым падарожжам у Індыю, дзе ён вучыўся і меў зносіны са знакамітымі будыйскімі майстрамі, у прыватнасці ў манастыры Наланда.
Сюаньцзан прывёз з Індыі 657 тэкстаў на санскрыце. Ён атрымаў падтрымку імператара, і арганізаваў вялікую школу перакладаў у горадзе Чан’ань, прыцягваючы да працы шматлікіх вучняў па ўсёй Усходняй Азіі. Ён пераклаў на кітайскую мову 1330 твораў. Найбольшую цікавасць для яго ўяўляла школа Ёгачара (кіт. 瑜伽 行 派) або Чытаматра (кіт. 唯识).
Зноскі
- ↑ China Biographical Database
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Sally Hovey Wriggins. Xuan Zang: A Buddhist Pilgrim on the Silk Road. Westview Press, 1996.
HC ISBN 0-8133-2801-2 PB ISBN 0-8133-3407-1 - On Yuan Chwang’s Travels in India tr.Thomas Watters. Reprint. New Delhi, Munshiram Manoharlal, 1996 ISBN 81-215-0336-1.
- Stanislas Julien: Memoires sur les contrées occidentales, 1857 Paris
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сюаньцзан