Сядзячы Бык
Сядзячы Бык (на мовах сіў: Tȟatȟáŋka Íyotake) (каля 1831 — 15 снежня 1890) — шаман, лідар індзейцаў ханкпапа (Húŋkpapȟa — адна з сямі галінаў лакота, індзейскага народа з групы сіў), натхняльнік бітвы пры Малым Бігхарне 25 чэрвеня 1876, у якой 1200 індзейцаў сіў і чыене разбілі войскі амерыканскага генерала Джорджа Амстронга Кастара. Гэтая бітва лічыцца адной з найзначнейшых перамог індзейцаў.
Сядзячы Бык | |
---|---|
Tȟatȟáŋkja Íyotakke | |
![]() | |
Род дзейнасці | правадыр племені, дзеяч мастацтваў |
Дата нараджэння | 1831[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 снежня 1890[3][4][…] |
Месца смерці | |
Дзеці | Crow Foot[d] |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Пасля доўгі час хаваўся разам з племенем на тэрыторыі Канады. 20 ліпеня 1881 здаўся амерыканскім уладам. Яму абвясцілі амністыю. Пэўны час выступаў з Шоў Дзікага Захаду Біла Коды. Калі яго прасілі звярнуцца да гледачоў, ён праклінаў іх на роднай мове.
У 1890 улады загадалі арыштаваць яго па падазрэнні ў здрадзе. У бойцы пры арышце Сядзячы Бык і яго сын загінулі.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118614835 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Swartz A. Sitting Bull Chief of the Sioux (Spirit) // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Sitting Bull // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sitting Bull // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ University of Toronto, Université Laval TA-TANKA I-YOTANK // Dictionary of Canadian Biography, Dictionnaire biographique du Canada / G. Brown, D. Hayne, F. Halpenny et al. — UTP, Presses de l'Université Laval, 1959. — ISSN 0420-0446; 0070-4717 Праверана 9 кастрычніка 2017.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сядзячы Бык