Сядзібна-паркавы ансамбль Солтанаў (Муравана)
(Пасля перасылкі з Сядзіба, Муравана)
Сядзібна-паркавы ансамбль Солтанаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры позняга класіцызму. Створаны ў другой палове XIX ст. у в. Муравана (Бераставіцкі раён).
Славутасць | |
Сядзібна-паркавы ансамбль Солтанаў | |
---|---|
53°17′32,69″ пн. ш. 23°54′01,88″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Муравана |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Першае згадванне | другая палова XIX ст. |
Будынкі | |
сядзіба • парк • млын • гаспадарчыя пабудовы | |
Архітэктура правіць
У комплекс уваходзяць гаспода, афіцыны і гаспадарчыя пабудовы. Перад галоўным фасадам гасподы прамавугольны парадны партэр, да якога вядзе ўязная алея. За домам лесапарк з сістэмай алей і з прамавугольнымі сажалкамі і каналамі. Гаспода — прамавугольны ў плане двухпавярховы мураваны будынак. Галоўны фасад аздоблены архітэктарскім дэкорам і лепкай, цэнтр вылучаны пілястрамі і франтонам (порцік не збярогся). Прамавугольныя вокны маюць прафіляваныя ліштвы. Планіроўка калідорная з аднамаршавай лесвіцай.
У будынку размешчана навучальная ўстанова.
Літаратура правіць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сядзібна-паркавы ансамбль Солтанаў (Муравана) на сайце Radzima.org
- Сядзібна-паркавы ансамбль Солтанаў (Муравана) на сайце Глобус Беларусі (руск.)