Сядзіба Любамірскіх (Берасценава)

Берасценава

Сядзіба Любамірскіх — сядзібна-паркавы комплекс у в. Берасценава Аршанскага раёна Беларусі.

Славутасць
Сядзіба Любамірскіх
54°32′29″ пн. ш. 30°33′20″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Гісторыя правіць

Належала Любамірскім. Сядзібны дом, пабудаваны, верагодна, у пачатку XIX ст.

У 1872 г. па завяшчанні Канстанціна Любамірскага[ru] Дубровенскі ключ (40 тыс. дз.) быў падзелены між яго жонкай і дочкамі. Жонка Кацярына з Талстых[ru] атрымала палову ўладанняў з цэнтрам у Берасценаве. На 1884 г. у маёнтку было 9080 дзесяцін зямлі: 570 дзесяцін — ворнай, 229 дзесяцін — пад сенажаццю, 5820 дзесяцін — пад лесам. Пры маёнтку было 3 карчмы. Гаспадарку вёў аканом.

У пачатку XX ст. маёнтак Берасценава (Кудаева) (8 двароў, 120 душ) належаў лютэраніну Альфрэду фон Валю, брату былога віцебскага губернатара.

У гаспадарцы было некалькі прадпрыемстваў: косткадрабільны і клеяварачны заводы (1865—1914), завод па сухой перагонцы драўніны (1900—1914).

Архітэктура правіць

Сядзібны дом аднапавярховы мурававы, прамавугольны ў плане, размешчаны на высокім падмурку Цэнтральная частка вылучана порцікам з трохвугольным франтонам. Побач з сядзібай была капліца (праіснавала да 1920-х гг.). Захаваліся ў закінутым, але ў досыць добрым стане панскі дом, флігель, некаторыя гаспадарчыя пабудовы.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць