Лынтупская сядзіба
Лынтупская сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры пачатку XX ст. Створаная на паўднёва-заходняй ускраіне г. п. Лынтупы Пастаўскага раёна, фарміравалася ў канцы XVIII—XX стст. Першапачаткова належала Гільзенам. Сучасны выгляд набыла пры ўладальніку Ю. Бішэўскім.
Сядзібна-паркавы комплекс | |
Сядзібна-паркавы комплекс Бішэўскіх | |
---|---|
| |
55°03′08″ пн. ш. 26°18′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Гарадскі пасёлак | Лынтупы |
Архітэктурны стыль | неарэнесанс |
Архітэктар | Тадэвуш Раствароўскі |
Заснавальнік | Юзаф Бішэўскі |
Дата заснавання | 1907 |
Будынкі | |
сядзібны дом • партэр • мураваны арачны мост • капліца • службовы флігель • бровар • вежа-вяндлярня • службовы будынак • гаспадарчыя пабудовы | |
Статус |
![]() |
![]() |
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
правіцьАнсамбль сядзібы падзяляецца на дзве зоны. Парадная зона перад палацам уключае партэр, мураваны арачны мост, капліцу, службовы флігель і бровар. За палацам і ставам размешчаная выцягнутая па папярочнай восі гаспадарчая зона. Цэнтр ансамбля — двухпавярховы мураваны палац (1907 г.) неарэнесанснай архітэктуры. У асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінуе трох'ярусная чацверыковая вежа. Насычаная архітэктарская пластыка ўключае канеліраваныя калоны, пілястры, анты, рустоўку, ракавіны, атык з балюстрадай і інш. Планіроўка калідорная.
Парк
правіцьПарк пейзажна-рэгулярнага тыпу (плошча 6 га). Насаджэнні згрупаваны па перыметры чатырох ставоў і каналаў паміж імі на р. Лынтупка. Галоўны прамавугольны выцягнуты па папярочнай восі стаў выдзелены каля дома гранітнай набярэжнай са сходамі (набярэжная мела дэкаратыўную скульптуру). У парку растуць Acer saccharinum, елка блакітная (Picea pungens), Juglans cinerea, лістоўніца еўрапейская (Larix decidua), піхта сібірская (Abies sibirica) і інш. Сярод гаспадарчых пабудоў вылучаецца вежа-вяндлярня з машыкулямі і вокнамі-байніцамі ў рэтраспектыўна-замкавым стылі.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіцьЛынтупская сядзіба на Вікісховішчы |
- Лынтупская сядзіба на сайце Radzima.org
- Лынтупская сядзіба на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Лынтупская сядзіба на сайце «Архіварта»