Сямён Апанасавіч Чуйкоў

Сямён Апанасавіч Чуйкоў (руск.: Семён Афанасьевич Чуйко́в; 17(30).10.1902, Пішпек, цяпер Бішкек — 18 мая 1980) — савецкі жывапісец, народны мастак СССР (1963). Сапраўдны член АМ СССР (1958).

Сямён Апанасавіч Чуйкоў
Род дзейнасці мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва, настаўнік мастацтва
Дата нараджэння 17 (30) кастрычніка 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 1980(1980-05-18)[1][2] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную адзнаку» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Народны мастак СССР Сталінская прэмія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Вучыўся ў М. Г. Хлудава ў г. Алматы, у Маскве ва ВХУТЕМАСа-Вхутеине (1924-30). У пачатку 1930-х гг. быў ініцыятарам арганізацыі Кіргізскага саюза мастакоў і Кіргізскага музея выяўленчых мастацтваў ў г. Фрунзэ. Выкладаў у АМ (1930-32) і Мастацкім інстытуце імя В. І. Сурыкава (1947-48) у Маскве. Абапіраючыся на традыцыі рускага рэалістычнага мастацтва, Чуйкоў распрацоўвае кіргізскую нацыянальную тэматыку: у жанравым і пейзажным жывапісе ён паказвае жыццё людзей і прыроду Кыргызстана, а ў 50-60-я гг., пасля падарожжаў ў Індыю, увасобіў вобразы гэтай краіны. Творам Чуйкова ўласцівыя пластычная яснасць, строгасць і прастата кампазіцыі, тонкая, эмацыйна выразная распрацоўка каляровых адносін. Ён раскрываў значнасць вобразаў людзей з народа ў малафігурных кампазіцыях, кожны раз па-іншаму вырашаў праблему суадносін фігуры і пейзажу, фігуры і плоскасці палатна. У працэсе развіцця ў творчасці Чуйкова ўсё больш нарасталі рысы манументальнасці. У 1970-х гадах нярэдка звяртаўся да формы трыпціха. Творчы Чуйкова групуюцца ў цыклы — «Кіргізская калгасная сюіта» (1939-48), «У нас у Кіргізіі» (1946-67), «Нашы браты» (1952-67). Творы: «Раніца» (1947), «Дачка Савецкай Кіргізіі» (1948, абодва — у Траццякоўскай галерэі, Масква), «У дарозе», «Гімалаі», «На набярэжнай у Бамбеі вечарам» (усе — 1954), «Дачка чабана» (1956; усе — у Траццякоўскай галерэі, Масква); «Аб простых людзях Індыі» (трыпціх, 1957-60), «Чорная мадонна» (1962, абодва — у Рускім музеі, Санкт-Пецярбург), «Жывая вада» (1966, Траццякоўская галерэя, Масква), «Яны хочуць жыць» (трыпціх , 1967 г., Мастацкі фонд СССР), «Дотык да вечнасці» (1973). Дзяржаўная прэмія СССР (1949, 1951), Дзяржаўная прэмія Кіргізскай ССР імя І. Сатылганава (1972). Узнагароджаны ордэнам Леніна, 4 іншымі ордэнамі, а таксама медалямі.

У 1966 годзе падпісаў ліст 25-ці дзеячаў культуры і навукі генеральнаму сакратару ЦК КПСС Л. І. Брэжневу супраць рэабілітацыі І. В. Сталіна.

Зноскі