Сямён Тобіясавіч Цукерман

вучоны, канструктар

Сямён (Саламон) Тобіясавіч Цукерман (1902, Віцебск — 1988) — савецкі канструктар, распрацоўшчык сістэм прыцэльвання, прафесар.

Сямён (Саламон) Тобіясавіч Цукерман
Дата нараджэння 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 1988
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За абарону Ленінграда»

Біяграфія правіць

Паходзіў з віцебскіх яўрэяў. Вучыўся ў рэальным вучылішчы ў Санкт-Пецярбургу. У 1919—1925 гг. працаваў манцёрам на электрастанцыі ў Петраградзе.

У 1926 годзе скончыў Ленінградскі тэхналагічны інстытут, у 1925—1927 гадах працаваў на заводзе «Рускі дызель», у 1927—1928 гг. у Чырвонай Арміі. З 1930 года начальнік канструктарскага бюро, тэхнічны дырэктар АКБ ва Усесаюзным аб’яднанні оптыка-механічнай прамысловасці. З 1936 года — галоўны канструктар Дзяржаўнага аптычнага інстытута ў Ленінградзе. У 1937—1942 гг. і з 1947 года ў Ленінградскім інстытуце дакладнай механікі і оптыкі (прафесар, у 1947—1972 гг. — загадчык кафедры ваенных аптычных прыбораў). У 1943—1947 гадах загадваў кафедрай Оптыка-механічныя прыборы ў МВТВ імя Баўмана.

З 1972 года С. Т. Цукерман прафесар кафедры АЭП ЛІТМО.

Узнагароды правіць

Навуковыя працы правіць

  • Цуккерман С. Т. Точные механизмы: Основания теории, расчёт и конструкция. Ч. 1—2. — М.: Оборонгиз, 1941.
  • Цуккерман С. Т., Гридин А. С. Управление машинами при помощи оптического луча. — М.: Машиностроение, 1969.

Аўтар шэрагу патэнтаў[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць