Сяргей Аляксандравіч Карніленка

беларускі футбаліст, трэнер, функцыянер

Сяргей Карніленка (нар. 14 чэрвеня 1983, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2016). У цяперашні час працуе спартыўным дырэктарам самарскіх «Крылаў Саветаў».

Футбол
Сяргей Карніленка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Аляксандравіч Карніленка
Мянушка Карніла, Кара
Нарадзіўся 14 чэрвеня 1983(1983-06-14)[1][2][…] (41 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 90 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Крылы Саветаў
Пасада спартыўны дырэктар
Клубная кар’ера[* 1]
2000 Беларусь Лакаматыў-96 (Віцебск) 4 (0)
2001—2003 Беларусь Дынама (Мінск) 45 (23)
2004 Украіна Дынама (Кіеў) 9 (2)
2005—2008 Украіна Дняпро (Днепрапятроўск) 80 (23)
2008—2009 Расія Том (Томск) 13 (6)
2009—2011 Расія Зеніт (СПб) 11 (1)
2010   Расія Том (Томск) 15 (11)
2010   Расія Рубін (Казань) 8 (3)
2011   Англія Блэкпул 6 (0)
2011—2019 Расія Крылы Саветаў (Самара) 190 (54)
2021 Расія Крылы Саветаў (Самара) 1 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
2003—2005 Беларусь Беларусь (да 21) 13 (5)
2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 4 (0)
2003—2016 Беларусь Беларусь 78 (17)
Трэнерская кар’ера
2019—2020 Расія Крылы Саветаў (Самара) трэнер
2020— Расія Крылы Саветаў (Самара) сп. дыр.
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 мая 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 жніўня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

Пачаў кар’еру ў віцебскім «Лакаматыве-96», пасля перабраўся ў мінскае «Дынама». У 2003 годзе замацаваўся ў аснове і стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, пасля чаго перайшоў у кіеўскае «Дынама».

Не змог замацавацца ў кіеўскім клубе і за больш істотнай практыкай перайшоў у днепрапятроўскі «Дняпро», дзе паказваў нядрэнныя бамбардзірскія паказчыкі.

У 2008 годзе ўпершыню апынуўся ў чэмпіянаце Расіі. Спачатку паспяхова гуляў за «Том», пасля чаго быў набыты санкт-пецярбургскім «Зенітам». Некаторы час, з-за траўмы асноўных ігракоў, выступаў у якасці асноўнага нападніка «Зеніта», пасля стаў аддавацца ў арэнды. Сярод іншага, у першай палове 2011 года паспеў згуляць у англійскай Прэм’ер-лізе за «Блэкпул», які па выніках сезона 2010/11 страціў месца ў найвышэйшым англійскім дывізіёне.

У жніўні 2011 года перайшоў у расійскі клуб «Крылы Саветаў» з Самары, з якім заключыў кантракт да 2014 года[3].

У ліпені 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4]. У жніўні вярнуўся ў «Крылы Саветаў» у якасці трэнера[5]. У жніўні 2020 года перайшоў на пасаду спартыўнага дырэктара клуба[6].

У лютым 2021 года быў заяўлены за «Крылы Саветаў» у Першынстве ФНЛ, каб згуляць свой развітальны матч. 8 мая 2021 года выйшаў на замену на 82-й хвіліне матча з «Краснадарам-2», а на 84-й хвіліне забіў гол, усталяваўшы канчатковы лік 6:0[7].

У студзені 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі Pro[8].

Міжнародная кар’ера

правіць

Гуляў у моладзевай зборнай Беларусі. У нацыянальнай зборнай дэбютаваў 20 жніўня 2003 года ў таварыскім матчы супраць Ірана. З 2005 года стаў трывала выступаць у зборнай, у 2009—2010 гадах быў асноўным нападнікам, які выхадзіў у стартавым складзе.

У 2012 годзе выступаў за алімпійскую зборную Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Лондане, быў асноўным нападнікам.

У маі 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай Беларусі[9].

Дасягненні

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Sergey Kornilenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sergei Kornilenko // FBref
  3. Сергей Корниленко переходит в самарские «Крылья Советов» (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (25 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2016.
  4. Футбол. Сергей Корниленко завершил карьеру футболиста (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2019.
  5. Корниленко вошел в тренерский штаб «Крыльев Советов» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Корниленко стал спортивным директором "Крыльев Советов" (руск.). football.by (4 жніўня 2020). Праверана 3 мая 2024.
  7. Футбол. ФНЛ. Сергей Корниленко, который не играл два года, вышел на 82-й минуте прощального матча и забил гол "Краснодару-2" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (8 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  8. Сергей Корниленко обзавелся тренерской лицензией категории PRO (руск.). football.by (11 студзеня 2023). Праверана 3 мая 2024.
  9. Сергей Корниленко завершил карьеру в сборной Беларуси (руск.). football.by (30 мая 2017). Праверана 3 мая 2024.

Спасылкі

правіць