Сяргей Аляксандравіч Падсасонны

Сяргей Аляксандравіч Падсасонны (нар. 1981) — беларускі філолаг, псіхолаг, журналіст і грамадскі дзеяч на карысць ЛГБТ, з 2008 жыве ў Польшчы; галоўны рэдактар інфармацыйнага блоку телебачэння Белсат і вядучы праграмы Студыя «Белсат»; доктар гуманітарных навук (адпаведнасць беларускай ступені кандыдата).

Сяргей Аляксандравіч Падсасонны
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 1981
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дзейнасць у Беларусі правіць

Нарадзіўся ў 1981 годзе[1], вучыўся ў вясковай школе ў Буда-Кашалёўскім раёне. Скончыў філалагічны факультэт Гамельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны (ГДУ), аспірантуру на гэтым самым факультэце і псіхалагічны факультэт ГДУ. Працаваў настаўнікам[2] рускай, беларускай мовы і літаратуры. У гады 2004—2007[3] быў выкладчыкам рускай філалогіі ў ГПУ[4]. У 2006 годзе падрыхтаваў кандыдацкую працу з рускай філалогіі па тэме грэху ў творчасці Фёдара Дастаеўскага[3], але не абараніў яе на ГПУ. Прычынай, на яго погляд, была адмова ўладаў ВНУ ў выніку палітычнага ціску[1]. Хутка выдаў сваю працу ў форме рускамоўнай кнігі «Грэх паводле Дастаеўскага»[2]. Скончыў школу журналістыкі арганізаваную ў Баранавічах варшаўскім Еўрапейскім цэнтрам культуры і камунікацыі[3], быў членам Беларускай асацыяцыі журналістаў[5].

Сяргей Падсасонны ніколі не скрываў сваёй гомасексуальнай арыентацыі. Выдаваў адзін з першых часопісаў ЛГБТ у Беларусі п.т. «Кожнаму сваё»[1] (тры выданні ў 2003 годзе)[3]. Беларуская ваенная камісія скіравала яго на прымусовае псіхіатрычнае лечэнне з мэтай «вылечыць яго з гомасексуальнасці». Яго «лечылі», паводле яго слоў, з дапамогай вітаміна C[1]. Дзейнічаў у моладзевых пазаўрадавых арганізацыях[3]. У 2007 годзе выпадкова патрапіў на casting у беларускамоўнае тэлебачанне Белсат, якое вяшчыць з Польшчы[2]. Пачаў супрацоўнічаць са станцыяй і з маменту ёй старту ў 2007 рыхтаваў для яе матэрыялы, між іншым рэпартаж пра выпадкі кіравання геяў у Беларусі ў псіхіятрычныя больніцы і дасыланне інфармацыі пра іх «транссексуальнасць» у іх месцы працы. Матэрыял абапіраўся на асабістым дасведзе[4]. У лістападзе 2007 года Сяргей Падсасонны быў сілай забраны з кватэры працоўнікамі КДБ і правезены на допыт, у часе якога пыталі яго пра сувязі з Белсатам. У студзені працоўнікі арганаў бяспекі зрабілі рэвізыю ў яго кватэры, забіраюшы відэакамеру і дыскі[5]. Падсасонны быў звольнены з працы ва ўніверсітэце і дысцыплінарна выдалены з інтэрната. Пачалося расследаванне ў справе маёмасці нім забароненай літаратуры, у сувязі з чым цягам трох дзёнь працоўнікі КДВ вывазілі яго кнігі[1]. Паводле яго слоў, адзін з працоўнікаў КДБ чапаў яго за адзежу і лаяўсяа матам[6].

Дзейнасць у Польшчы правіць

 
Сяргей Падсасонны вядзе праграму каля Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве

Хутка пасля пачатку расследавання Сяргей Пасдасонны, з-за страху перад арыштам[1], з дапамогай сяброў збег з Беларусі ў Польшчу[4]. Два гады жыў на кватэре польскага дзеяча ЛГБТ Лукаша Палуцкага. Прадаўжаў працу ў Белсаце, рыхтаваў рэпартажы, між іншым пра стаўленне беларускай арміі да геяў[1]. Веў шкаленні карэспандэнтаў, якія працавалі ў Беларусі[3]. Два гады веў праграму «Аб'ектыў»[1]. Пазней стаў галоўным рэдактарам інфармацыйнага блоку і вядучым у праграме «Студыя Белсат». Друкуе ў польскіх часопісах, з'яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых артыкулаў. Акрамя журналістыкі займаецца таксама літаратуразнаўствам[2]. Яму здараецца «сакрэтна» наведваць сваю краіну[4]. Пасля чарытох гадоў жыцця ў Польшчы наноў здаў іспыты па рускай філалогіі і наноў напісаў дакторскую (адпаведнасць беларускай кандыдацкай) працу[1]. 13 сакавіка 2012 года атрымаў ступень доктара[7] гуманітарных навук[1] на Факультэце стасаванай лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Тэма яго дакторскай дысертацыі: «Матыў грэху ў раманах Ф. М. Дастаеўскага». Яго навуковым апекунам была праф. др габ. Людміла Луцэвіч[7].

Сяргей Падсасонны — Беларускі пасол Міжнароднай асацыяці лесбіянак і геяў для культуры (на беженстве ў Польшчы). Уваходзіў у склад Арганізацыйнага камітэта Парада роўнасці ў Варшаве ў 2013 годзе. Адказваў у ім за кантакты з Усходняй Еўропай і за рускамоўную версыю сайта Параду[3].

Погляды і ацэнкі правіць

 
Сяргей Падсасонны вядзе праграму ў студыі тэлебачання Белсат

Паводле меркавання Сяргей Падсасоннага мужчыны прысуджаныя на смерць у сувязі за справай замаху ў мінскім метро ў 2011 годзе — Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў — не былі віннымі, а Аляксандр Лукашэнка страціў на выкананні прысуду[8].

Паводле Лукаша Палуцкага, пазіцыя Сяргея Падсасоннага пасярод беларускіх журналістаў параўнальна з пазізыяй агульнавядомай i паважанай у Польшчы журналісткі Манікі Алейнік у польскіх СМІ. З-за гэтай прычыны пасярод варшаўскіх знаёмых ён артымаў мянушку беларускай Манікі Алейнік[1]. З іншага боку, на гомельскім інтэрнэт-партале «Гомелбест. Новості Гомеля» быў выкладзены артыкул, у якім у моцна абразлівай форме быў зроблены намёк, што Падсасонны быў прыняты на працу на телебачэнне праз тое, што крытэрам адбору прэтэндэнтаў на абавязкі ў «Белсаце» з'яўляецца прысутнасць нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі і іншых анамальных сексуальных «гаджэтаў»[9].

Зноскі