Сяргей Васілевіч Бяляеў
Сяргей Васілевіч Бяляеў (8 сакавіка 1920, в. Пышчуг, Пышчугскі раён, Кастрамская вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1964), дацэнт (1968).
Сяргей Васілевіч Бяляеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1920 (104 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1964) |
Навуковае званне | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў у 1949 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе. Працаваў у праектных арганізацыях Ленінграда, Харкава, з 1952 года — у Белдзяржпраекце, з 1958 года — асістэнт, старэйшы выкладчык, дацэнт кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1955 года. Пражывае ў г. Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Сацыялістычнай у Пензе (1950), Сувораўскае вучылішча ў Курску (1952), жылыя дамы ў Полацку (1952), навучальны корпус Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (1956), інтэрнат № 4 Беларускага політэхнічнага інстытута на Ленінскім праспекце (1956), праект планіроўкі і забудовы 2-й чаргі Ленінскага праспекта (1955) у Мінску.
Май публікацыі.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беляев Сергей Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)