Сяргей Веніямінавіч Дудкін
Сяргей Веніямінавіч Дудкін (4 верасня 1962, пас. Смілавічы, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Сяргей Веніямінавіч Дудкін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
4 верасня 1962 (62 гады) |
||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 4 верасня 1962 года ў пас. Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін па спецыяльнасці «Правазнаўства», юрыст.
Працаваў токарам, фармоўшчыкам на Мінскім аўтамабільным заводзе, вызваленым старшынёй прафсаюзнага камітэта сталеліцейнага цэха № 2, старшынёй заводскага камітэта прафсаюза ліцейнага завода ААТ «МАЗ».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае двух сыноў.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)