Сяргей Аляксандравіч Карніленка

(Пасля перасылкі з Сяргей Карніленка)

Сяргей Аляксандравіч Карніленка (нар. 14 чэрвеня 1983, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2016). У цяперашні час працуе спартыўным дырэктарам самарскіх «Крылаў Саветаў».

Футбол
Сяргей Карніленка
Ukr-Belorus 15 (15).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Аляксандравіч Карніленка
Мянушка Карніла, Кара
Нарадзіўся 14 чэрвеня 1983(1983-06-14)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 186 см
Вага 90 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Крылы Саветаў
Пасада спартыўны дырэктар
Клубная кар’ера[* 1]
2000 Беларусь Лакаматыў-96 (Віцебск) 4 (0)
2001—2003 Беларусь Дынама (Мінск) 45 (23)
2004 Украіна Дынама (Кіеў) 9 (2)
2005—2008 Украіна Дняпро (Днепрапятроўск) 80 (23)
2008—2009 Расія Том (Томск) 13 (6)
2009—2011 Расія Зеніт (СПб) 11 (1)
2010   Расія Том (Томск) 15 (11)
2010   Расія Рубін (Казань) 8 (3)
2011   Англія Блэкпул 6 (0)
2011—2019 Расія Крылы Саветаў (Самара) 190 (54)
2021 Расія Крылы Саветаў (Самара) 1 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2005 Беларусь Беларусь (да 21) 13 (5)
2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 4 (0)
2003—2016 Беларусь Беларусь 78 (17)
Трэнерская кар’ера
2019—2020 Расія Крылы Саветаў (Самара) трэнер
2020— Расія Крылы Саветаў (Самара) сп. дыр.
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 мая 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 жніўня 2019
Commons-logo.svg Сяргей Аляксандравіч Карніленка на Вікісховішчы

Клубная кар’ераПравіць

Пачаў кар’еру ў віцебскім «Лакаматыве-96», пасля перабраўся ў мінскае «Дынама». У 2003 годзе замацаваўся ў аснове і стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, пасля чаго перайшоў у кіеўскае «Дынама».

Не змог замацавацца ў кіеўскім клубе і за больш істотнай практыкай перайшоў у днепрапятроўскі «Дняпро», дзе паказваў нядрэнныя бамбардзірскія паказчыкі.

У 2008 годзе ўпершыню апынуўся ў чэмпіянаце Расіі. Спачатку паспяхова гуляў за «Том», пасля чаго быў куплены санкт-пецярбургскім «Зенітам». Некаторы час, з-за траўмы асноўных ігракоў, выступаў у якасці асноўнага нападніка «Зеніта», пасля стаў аддавацца ў арэнды. Сярод іншага, у першай палове 2011 года паспеў згуляць у англійскай Прэм’ер-лізе за «Блэкпул», які па выніках сезона 2010/11 страціў месца ў вышэйшым англійскім дывізіёне.

У жніўні 2011 года перайшоў у расійскі клуб «Крылы Саветаў» з Самары, з якім заключыў кантракт да 2014 года[4].

У ліпені 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[5]. У жніўні вярнуўся ў «Крылы Саветаў» у якасці трэнера[6]. У жніўні 2020 года перайшоў на пасаду спартыўнага дырэктара клуба[7].

У лютым 2021 года быў заяўлены за «Крылы Саветаў» у Першынстве ФНЛ, каб згуляць свой развітальны матч. 8 мая 2021 года выйшаў на замену на 82-й хвіліне матча з «Краснадарам-2», а на 84-й хвіліне забіў гол, усталяваўшы канчатковы лік 6:0[8].

Міжнародная кар’ераПравіць

Гуляў у моладзевай зборнай Беларусі. У нацыянальнай зборнай дэбютаваў 20 жніўня 2003 года ў таварыскім матчы супраць Ірана. З 2005 года стаў трывала выступаць у зборнай, у 2009—2010 гадах быў асноўным нападнікам, які выхадзіў у стартавым складзе.

У 2012 годзе выступаў за алімпійскую зборную Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Лондане, быў асноўным нападнікам.

У маі 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай Беларусі[9].

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць