Сяргей Лагадзінскі

Сяргей Лагадзінскі (руск.: Сергей Лагодинский, ням.: Sergey Lagodinsky; нар. 1 снежня 1975, Астрахань, Астраханская вобласць, РСФСР, СССР[4]) — нямецкі палітык, юрыст і журналіст расійскага і яўрэйскага паходжання, дэпутат Еўрапейскага парламента IX склікання ад партыі Саюз 90/Зялёныя.

Сяргей Лагадзінскі
Дата нараджэння 1 снежня 1975(1975-12-01)[1] (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя Гарвардскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар права[d][3]
Партыя Зялёныя
Род дзейнасці палітык, юрыст, публіцыст
lagodinsky.de (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў СССР, перасяліўся ў Германію ў 1993 годзе[5]. Пазней стаў членам бярлінскага аддзялення яўрэйскай абшчыны[6].

У Гётынгенскім універсітэце атрымаў адукацыю ў галіне права, у Гарвардскім універсітэце — у галіне дзяржаўнага кіравання. Атрымаў ступень доктара права ў Берлінскім універсітэце імя Гумбальта[7].

Працаваў у міжнароднай юрыдычнай фірме «Orrick, Herrington & Sutcliffe»[7]. У 2003–2008 гадах працаваў праграмным дырэктарам і дарадцам у бярлінскай сядзібе Амерыканскага яўрэйскага камітэта  (польск.)[8]. Таксама займаўся журналісцкай дзейнасцю, у тым ліку для «Deutschlandradio  (польск.)», «Deutsche Welle», «BBC World Service», «Süddeutsche Zeitung» i «Die Welt»[8].

У 2001 годзе далучыўся да Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, у якой заснаваў працоўную групу, якая аб’ядноўвала сацыял-дэмакратаў яўрэйскага паходжання[5]. Выйшаў з партыі ў 2011 годзе, раскрытыкаваўшы яе пазіцыю ў дачыненні да Ціла Сарацына  (укр.)[5]. Пазней пачаў працаваць у Фондзе Генрыха Бёля  (укр.), дзе быў кіраўніком аддзела па справах Еўрапейскага Саюза і Паўночнай Амерыкі[7].

Сяргей Лагадзінскі пра сябе ў відэа для Фонду Генрыха Бёля  (укр.)/Еўрапейскага зялёнага фонду  (польск.)

У 2011 годзе далучыўся да партыі Саюз 90/Зялёныя[9]. На выбарах 2019 года быў абраны ў Еўрапейскі парламент IX склікання па партыйным спісе[10].

14 верасня 2020 года ўзяў шэфства над Максімам Знакам, беларускім адвакатам і палітычным зняволеным[11][12].

Зноскі

  1. https://www.europarl.europa.eu/meps/pl/197460/SERGEY_LAGODINSKY/home
  2. Members of the European Parliament, Членове на Европейския парламент, Diputados al Parlamento Europeo, Poslanci Evropského parlamentu, Medlemmer af Europa-Parlamentet, Mitglieder des Europäischen Parlaments, Euroopa Parlamendi liikmed, Βουλευτές του Ευρωπαϊκού Κοινοβουλίου, Députés au Parlement européen, Feisirí Pharlaimint na hEorpa, Zastupnici u Europskom parlamentu, Deputati al Parlamento europeo, Eiropas Parlamenta deputāti, Europos Parlamento nariai, Az Európai Parlament képviselői, Il-Membri tal-Parlament Ewropew, Leden van het Europees Parlement, Posłowie do Parlamentu Europejskiego, Deputados ao Parlamento Europeu, Deputații în Parlamentul European, Poslanci Európskeho parlamentu, Poslanci Evropskega parlamenta, Euroopan parlamentin jäsenet, Europaparlamentets ledamöter
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #1032679921 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 сакавіка 2015.
  4. Sergey LAGODINSKY (польск.). Еўрапейскі парламент. Праверана 2 ліпеня 2019.
  5. а б в Sarrazin war ihm zu viel (ням.). Die Tageszeitung  (польск.) (27 красавіка 2011). Праверана 26 мая 2019.
  6. Repräsentantenversammlung (ням.). Яўрэйскае жыццё ў Берліне  (ням.). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2018. Праверана 26 мая 2019.
  7. а б в Sergey Lagodinsky (ням.). Фонд Генрыха Бёля  (укр.). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 26 мая 2019.
  8. а б Sergey Lagodinsky: Curriculum Vitae (англ.)(недаступная спасылка). juedischesmuseum.de. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2016. Праверана 26 мая 2019.
  9. Ska Keller und Sven Giegold sind das grüne Spitzenduo für die Europawahl 2019 (ням.). Саюз 90/Зялёныя (10 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2018. Праверана 26 мая 2019.
  10. European Parliament election 2019: Alphabetical list of all elected candidates (англ.). Bundeswahlleiter  (ням.). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2019. Праверана 27 мая 2019.
  11. Three more German MPs take over prisoners’ godparenthood for Tatsiana Kaneuskaya, Maxim Znak and Akihiro Hayeuski-Hanada (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (14 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.
  12. Zur Situation der Jurist*innen in Belarus (ням.). Нямецкае таварыства вывучэння Усходняй Еўропы  (укр.). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.

Спасылкі

правіць