Сяргей Мікалаевіч Бохан
Сяргей Мікалаевіч Бохан (8 студзеня 1956, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Сяргей Мікалаевіч Бохан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
8 студзеня 1956 (69 гадоў) г. Орша, Віцебская вобласць |
||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 8 студзеня 1956 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці.
Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, інжынер шляхоў зносін — механік.
Працоўную дзейнасць пачаў дзяжурным памочнікам начальніка дэзпрамстанцыі ў г. Орша. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам лакаматыўнага дэпо Віцебск, начальнікам лакаматыўных дэпо Полацк, Віцебск Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, намеснікам начальніка Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны знакамі «Ганароваму чыгуначніку», «Выдатнік Беларускай чыгункі».
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае сына.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)