Сяргей Міхайлавіч Бялоў

Сяргей Міхайлавіч Бялоў (19 верасня 1925, в. Дзяшоўкі, Казельскі раён, Калужская вобласць, Расія — 3 ліпеня 2003) — беларускі спецыяліст у галіне трактарабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1963), прафесар (1986). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Сяргей Міхайлавіч Бялоў
Дата нараджэння 19 верасня 1925(1925-09-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 2003(2003-07-03) (77 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Дружбы народаў медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (кваліфікацыя «Інжынер-механік трактарабудавання», 1956).

Выкладаў у Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (1969—1975, рэктар), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1956—1969 і з 1975, аўтатрактарны факультэт, кафедра «Трактары», прафесар, у 1975—1988 — прарэктар па вучэбнай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: стварэнне абсталявання і распрацоўка методык правядзення выпрабаванняў аўтатрактарнай тэхнікі; педагогіка вышэйшай школы.

Асноўныя працы
  • Исследование явления самовыключения прямозубых шестерен и зубчатых муфт тракторных коробок перемены передач : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Белов С. М. — Минск, 1963.

УзнагародыПравіць

Ордэны Айчыннай вайны II ступені, Дружбы народаў, медалі «За ўзяцце Кёнігсберга», «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш., званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1977).

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл падручнікаў і навучальных дапаможнікаў «Трактары» для вышэйшых навучальных устаноў.

ЛітаратураПравіць

  • Бялоў Сяргей Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — С. 400. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8..
  • Белов Сергей Михайлович // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).  — С. 251.
  • Белов Сергей Михайлович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 53—54.
  • Белов Сергей Михайлович // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 7.
  • Кузнец, солдат, профессор : [Белов С. М.] / Петр Теплюк // Радости творчества : очерки о деканах автотракторного факультета и его сотрудниках, лауреатах Государственной премии Республики Беларусь / Петр Теплюк. — Минск, 2001. — С. 100—122.