Сяргей Міхайлавіч Смотрын

Сяргей Міхайлавіч Смотрын (нар. 8 кастрычніка 1955, в. Барок, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2004), прафесар.

Сяргей Міхайлавіч Смотрын
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1955(1955-10-08) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага

Біяграфія правіць

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1978).

Працаваў у кампаніі «Здравэкспорт» Міністэрства аховы здароўя Расійскай Федэрацыі (2012—2015, урач-хірург у Рэспубліцы Ангола), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1978—2012 і з 2015, медыка-псіхалагічны факультэт, 2-я кафедра хірургічных хвароб, прафесар, у 2005—2011 і 2015—2016 — загадчык кафедры, 2002—2005 — прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: абдамінальная, хуткая, гнойная, эндаскапічная і лазерная хірургія.

Узнагароды правіць

Медаль Свяціцеля Кірылы Тураўскага.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Хирургическая рана: оценка течения, прогнозирование и оптимизация заживления, профилактика гнойных осложнений в неотложной хирургии (экспериментально-клиническое исследование) : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.27 : защищена 26.03.2004 : утверждена 05.07.2004 / Смотрин Сергей Михайлович. — Гродно, 2004.
  • Инфекции репродуктивного тракта женщин / [М. В. Кажина и др.]. — Гродно, 2005.
  • Синдром диабетической стопы : пособие / С. М. Смотрин, А. Г. Кузнецов. — Гродно, 2011.
  • Устройства из композитного материала для обтурации кишечных свищей / Сергей Смотрин, Иван Смотрин. — Saarbrücken, 2012.
  • Смотрин Сергей Михайлович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета : [1958―2013 / В. А. Снежицкий, Е. М. Тищенко]. — Гродно, 2013. — С.
  • Смотрин Сергей Михайлович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 495—496.