Сяргей Пятровіч Семяняка

Сяргей Пятровіч Семяняка (нар. 21 жніўня 1975, в. Бор Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі спартсмен. Майстар спорту Беларусі па лёгкай атлетыцы, Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Пяціразовы чэмпіён свету.

Сяргей Пятровіч Семяняка
альтэрн.: Сяргей Пятровіч Семяняка
Пол мужчынскі пол
Нарадзіўся 21 жніўня 1975(1975-08-21) (48 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар

Біяграфія правіць

У 1982 годзе пайшоў у 1 клас Бор-Слабадской сярэдняй школы, затым пераведзены ў Маладзечанскі спецшколу-інтэрнат, які скончыў ў 1992 годзе, паступіў у Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум на агранамічнае аддзяленне.

З 1996 года працаваў у ахове Чэрвенскага рынку і хадзіў на трэніроўкі ў цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па міні-футболе і лёгкай атлетыцы сярод слабавідушчых.

У 1998 годзе залічаны ў Нацыянальную зборную каманду па міні-футболе сярод інвалідаў па зроку. У гэтым жа 1998 годзе каманда стала чэмпіёнам свету на чэмпіянаце ў Бразіліі, а Сяргей Семяняка прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату.

У 1999 годзе адбыўся першы чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод слабавідушчых. У Мінску каманда заваявала срэбра, а Сяргей Семяняка прызнаны найлепшым гульцом Еўропы, атрымаў званне «Майстар спорту міжнароднага класа».

У 2001 годзе на Другім чэмпіянаце Еўропы ў Парыжы прызнаны лепшым гульцом. У 2002 годзе ў Мілане на Другім чэмпіянаце свету па міні-футболе сярод слабавідзяшчых каманда стала чэмпіёнам.

У 2004 годзе на параалімпійскіх гульнях у Афінах заняў чацвёртае месца ў кіданні дзіды і шостае месца ў кіданні дыску.

У 2011 годзе стаў ганаровым грамадзянінам Пухавіцкага раёна[1].

Спартыўную кар’еру скончыў у 2012 годзе[2].

Зноскі