Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка

Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна «Знак Пашаны» аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка — установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў пасёлку Мар’іна Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка
Дата заснавання 29 мая 1876
Тып каледж
Размяшчэнне
Адрас вул. Рудовіча, 2, пас. Мар’іна, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць
mgatk.by

Гісторыя

правіць

29 траўня 1876 года ў мястэчку Мар’іна Горка Ігуменскага павета Мінскай губерні была заснавана сельскагаспадарчая школа па ўказе Імператара Аляксандра II. У студзені 1911 года школа была ператворана ў сельскагаспадарчае вучылішча ніжэйшай ступені; у жніўні 1918 года — у сярэдняе, з сакавіка 1921 года — у Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум.

У 1949 годзе пры тэхнікуме ўтворана завочнае аддзяленне.

У 1970 годзе ў выніку аб’яднання навучальна-даследчай гаспадаркі з суседнім калгасам «Авангард» тэхнікум быў ператвораны ў саўгас-тэхнікум.

24 снежня 1984 года саўгасу-тэхнікуму было прысвоена імя выпускніка Уладзіміра Елісеевіча Лабанка.

Вядомыя выпускнікі

правіць

Выкладчыкі

правіць
 
Помнік на магіле настаўніку І. Э. Каржанеўскаму ад студэнтаў і брата Юльяна на гарадскіх могілках у Мар’інай Горцы

Дырэктары

правіць
  • Фёдар Іванавіч Губін (1878—1888)
  • Васіля Піліпавіча Казакова (1924—1926)
  • Міхал Міхайлавіч Лазарэнка (1926—1928)
  • Глушаковскі (1928—1930)
  • Міхал Аляксеевіч Жураўскі (1930—1932)
  • Адам Іванавіч Мрочак (1930—1933)
  • Іван Мікалаевіч Басалыга (1933—1936)
  • Рыгор Ільіч Грабчыкаў (1971—1979)
  • Аляксандр Уладзіміравіч Зяневіч (1979—1982)
  • Яўген Аляксандравіч Лаўруковіч (1982—1986)
  • Валянцін Андрэевіч Свірыдаў (1986—1999)
  • Фёдар Уладзіміравіч Супрун (1999—2006)
  • Дзяніс Валер’евіч Зубенка (з 2018)

Аддзяленні

правіць
  • Аграномія.
  • Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці.
  • Энергетычнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці.

Галерэя

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць