Сяргей Рыгоравіч Маісеенка
Сяргей Рыгоравіч Маісеенка (нар. 31 мая 1961, п. Уваравічы, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.
Сяргей Рыгоравіч Маісеенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 мая 1961 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1988 годзе факультэт архітэктуры Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна (выкладчыкі Ж. М. Вяржбіцкі, І. І. Фамін, А. В. Жук ). У 1988—1993 гадах працаваў у праектным інстытуце «Кішынёўгарпраект», з 1995 года ў інстытуце «Гомельпраект».
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: ДЮСШ у г. Калінкавічы (2006); планіроўка і забудова цэнтральнай часткі н.п. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна (2006—2008, сааўтар А. А. Стаянава); Музей імя Я. Я. Маісеенкі ў г. Буда-Кашалёва (2000); Музей прыроды ў н.п. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна (2008); Краязнаўчы музей у г. Жлобіне (2000); офісны будынак па вул. Захарава ў г. Мінску (2009, сааўтар А. А. Стаянава); НГЗУ ў г. Рэчыца (2001, сааўтар А. А. Стаянава).
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны дыпломам Нацыянальнага фестывалю архітэктуры за офісны будынак тэлекампаніі «Тэлевід» у г. Рэчыца (2000, сааўтар А. А. Стаянава); дыпломам VI Нацыянальнага фестывалю архітэктуры ў Мінску за лепшы праект года ў намінацыі «Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні» «Рэканструкцыя будынка офіса ТПП „Лукойл-Ухтанафтагаз“ у г. Ухта» (2005, сааўтар А. А. Стаянава). Пераможца Рэспубліканскага штогадовага агляду лепшых архітэктурных аб’ектаў «Дойлідства года» ў намінацыі «Выкарыстанне малых архітэктурных формаў і арыгінальнае рашэнне ў афармленні гарадскога дызайну» за праект добраўпарадкавання цэнтральнай плошчы ў г. Усінску, Рэспубліка Комі (2003, сааўтар А. А. Стаянава); у намінацыі «Лепшы праект года» за офіс кампаніі Лукойл у г. Ухта, Рэспубліка Комі (2003, сааўтар А. А. Стаянава).
Сям'я
правіцьУ шлюбе з архітэктарам Аленай Стаянавай, з якой ён пазнаёміўся на факультэце архітэктуры Ленінградскай Акадэміі мастацтваў. Жонка з'яўляецца ягоным нязменным сааўтарам[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Моисеенко Сергей Григорьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)