Сяргей Рыгоравіч Розанаў

савецкі дзіцячы пісьменнік, празаік, драматург, тэатральны рэжысёр
(Пасля перасылкі з Сяргей Рыгоравіч Разанаў)

Сяргей Рыгоравіч Ро́занаў[2] (7 верасня 1894, Масква — 9 студзеня 1957, Масква) — савецкі дзіцячы пісьменнік, празаік, драматург, тэатральны рэжысёр.

Сяргей Розанаў
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Сяргей Рыгоравіч Розанаў
Дата нараджэння 7 верасня 1894(1894-09-07), 17 (29) верасня 1894[1] ці 29 верасня 1894(1894-09-29)[1]
Месца нараджэння Масква
Дата смерці 9 студзеня 1957(1957-01-09)[1] (62 гады)
Месца смерці Масква
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Дзеці Liliana Rozanova[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Гады творчасці з 1924
Жанр дзіцячая проза, драматургія
Мова твораў руская
Дэбют 1925 («Ігуша»)

Біяграфія правіць

Навучаўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. У пачатку Першай сусветнай вайны перапыніў навучанне — працаваў у франтавым шпіталі, а у 1918 добраахвотнікам уступіў у Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі шмат працаваў з дзецьмі — удзельнічаў у арганізацыі піянерскіх лагераў, кіраваў дзіцячай мастацкай самадзейнасцю, сумесна з Н. І. Сац арганізаваў школу эстэтычнага выхавання дзяцей, а крыху пазней і Маскоўскі тэатр для дзяцей (у ім працаваў рэжысёрам). У 1924 годзе рэжысіраваў першы савецкі спектакль Маскоўскага тэатра для дзяцей «Будзь гатовы», у якім паставіў яшчэ некалькі спектакляў: «Камедыя пра Робін Гуда» (Заяіцкі), «Хто ў што гаразды» (Огнеў), і іншыя. У сааўтарстве з Н. І. Сац напісаў п’есу «Неграня і малпа» (1927) (п’еса была пастаўлена спачатку ў Маскоўскім тэатры для дзяцей, а затым і ў многіх тэатрах юнага гледачаах краіны і за мяжой). У 1928—1930 гадах працаваў мастацкім кіраўніком Другога Беларускага тэатра.

Усесаюзную вядомасць яму прынесла аповесць «Прыгоды Траўкі» (1928, 1951), у якой з незвычайнай цеплынёй і шчырасцю апісана адкрыццё свету дашкольнікаў.

Зноскі

Літаратура правіць