Сяргей Сяргеевіч Бадроў

малодшы

Сяргей Сяргеевіч Бадроў (руск.: Серге́й Серге́евич Бодро́в; 27 снежня 1971, Масква, РСФСР, СССР — 20 верасня 2002, Кармадонская цясніна, Паўночная Асеція, Расія), таксама вядомы як Сяргей Бадроў-малодшы, — расійскі акцёр кіно, кінарэжысёр і сцэнарыст; лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1997).

Сяргей Сяргеевіч Бадроў
руск.: Сергей Сергеевич Бодров
Дата нараджэння 27 снежня 1971(1971-12-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 2002(2002-09-20)[1] (30 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Сяргей Уладзіміравіч Бадроў
Дзеці Вольга Сяргееўна Бадрова[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, вядучы, тэлевядучы, рэжысёр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Узнагароды
IMDb ID 0091074
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Творчасць

правіць

Выканаўца галоўных роляў у фільмах «Каўказскі палоннік  (руск.)» (1996), «Брат» (1997), «Стрынгер» (1998), «Усход-Захад» (1999), «Брат 2» (2000) і «Мядзведжы пацалунак» (2002); вядучы тэлепраграм «Марафон-15», «Погляд» і першага сезона праекта «Апошні герой»; рэжысёр і аўтар сцэнарыяў фільмаў «Сёстры» (2001) і «Сувязны» (не завершаны, 2002); сцэнарыст фільма «Морфій» (выйшаў у 2008).

З 20 верасня 2002 года Бадроў афіцыйна лічыцца зніклым без вестак разам са здымачнай групай падчас сходу ледавіка Колка ў Кармадонскай цясніне Паўночнай Асеціі, дзе праводзіліся здымкі фільма «Сувязны».

Зноскі

  1. а б Sergei Bodrov jr. // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #128354097 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.