Сяргей Якаўлевіч Прыходзька

Сяргей Якаўлевіч Прыходзька (нар. 18 сакавіка 1947, Бабруйск) — беларускі фехтавальшчык на шаблях і трэнер. Двухразовы чэмпіён свету, заслужаны трэнер Беларусі.

Сяргей Якаўлевіч Прыходзька
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя фехтаванне
Нарадзіўся 18 сакавіка 1947(1947-03-18)[1] (77 гадоў)
Грамадзянства

Біяграфія

правіць

У 1970 годзе здабыў залаты медаль у камандным першынстве на Чэмпіянаце свету ў Анкары. У 1975 годзе другі раз стаў чэмпіёнам свету ў камандным першынстве ў Будапешце. З 1977 года трэнер Мінскага абласнога савета фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама». У 1993—1996 гадах дзяржаўны трэнер, галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па фехтаванні. З 1996 года працаваў намеснікам старшыні Беларускай рэспубліканскай федэрацыі фехтавання.

Узнагароды

правіць

Зноскі

правіць

  1. а б https://sport-strana.ru/prihodko-sergej-jakovlevich/?ysclid=lnz0scawfx421612286

Літаратура

правіць

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).