Сяхновіцкі крухмальны завод

Сяхно́віцкі крухмальны завод — прадпрыемства, якое дзейнічала з 1903 па 1920-я гады ў вёсцы Сяхновічы Кобрынскага павета (цяпер Вялікія Сяхновічы ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі).

У 1908—1920 гадах меў паравы лакамабіль. У 1913 годзе працавала 12 рабочых, выраблена 25 тысяч пудоў крухмалу. Пры заводзе была сыраварня. Сыравіна пастаўлялася з маёнтка памешчыка.

Літаратура правіць