Сіняк (Gyroporus cyanescens)

Сіня́к[1] (Gyroporus cyanescens) — від шапкавых базідыяльных грыбоў роду Гірапорус (Gyroporus) сямейства Балетавыя (Boletaceae).

Сіняк
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gyroporus cyanescens (Bull.) Quél. 1886


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  80648
EOL  195240
MB  356882

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка 6—15 см у дыметры, сухая, апушаная, спачатку пукатая, потым распасцёртая, светла-бурага або саломенна-жоўтага колеру. Мякаць белая, хутка сінее на зломе. Ножка даўжынёй 7—8 см, клубнепадобнай формы, аднаго колеру з шапкай. Споры гладкія, яйцападобнай формы.

Ядомы грыб.

Распаўсюджанне

правіць

Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў жніўні—верасні на пясчанай глебе ў хвойніках і дубровах.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Сіняк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 410. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 577. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)