Пралеснік многагадовы[3], Пралеснік шматгадовы (Mercurialis perennis) — шматгадовая расліна сямейства Малачайныя (Euphorbiaceae).
Пралеснік многагадовы |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Пралеснік многагадовы |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Mercurialis perennis L.
|
|
Народныя назвы
правіць
Па народных павер’ях пралеснік многагадовы карыстоўвалі як нагаворнае зелле. Таму існуюць такія назвы: «сіневароць»[4], «сінярод»[5].
Батанічнае апісанне
правіць
Незаўважная расліна вышынёй 20-50 см, аднак у вясновым лесе яе складана не заўважыць дзякуючы сакавітай зеляніне курцін. На сцеблах, пераважна ў верхняй частцы, сабрана цёмна-зялёнае лісце. Лісце шырокае, звужанае з абодвух канцоў, завостранае, з пілаватым краем. Мужчынскія і жаночыя кветкі несамастойныя, дробныя, менш за 3 мм у дыяметры, сабраныя ў клубочки на разгалинаваным кветканосе. Суквецце — каласок.
Ва Украіне расце ў змешаных і шыракалістых лясах на багатых глебах, акрамя паўднёвага стэпу і Данецкага лесастэпу.
Значэнне і выкарыстанне
правіць
Лекавая і ядавітая расліна. Выкарыстоўвалася для афарбоўвання тканіны ў сіні колер, паколькі ў сцеблах змяшчаецца сіні фарбавальнік — індыга.
Зноскі