Сіпункулі́ды (Sipuncula) — тып беспазваночных жывёл.
Адрозніваецца 1—2 класы, 150—320 відаў. Жывуць у морах, у грунце, часта ў норках, ракавінах малюскаў.
Даўжыня 1—50 см. Цела чэрвепадобнае, несегментаванае. Пярэдняя частка мае рот і венчык кароткіх шчупальцаў, можа ўцягвацца ў тулава. Кішэчнік звілісты, утварае вялікую пятлю. За ротам, на спінным боку, знаходзіцца анус. Ёсць другасная поласць цела, або цэлом. Крывяносная і нервовая сістэмы развітыя слаба.
Раздзельнаполыя. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі і іх рэшткамі.