Сью́зан Сара́ндан (англ.: Susan Sarandon, у дзявоцтве С’юзан Эбігейл Томалін (англ.: Susan Abigail Tomalin); нар. 4 кастрычніка 1946, Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская актрыса і кінапрадзюсар, лаўрэат прэміі «Оскар». Самыя вядомыя ролі актрыса сыграла пасля сарака гадоў.

С'юзан Сарандан
Susan Sarandon
Імя пры нараджэнні С'юзан Эбігейл Томалін
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1946(1946-10-04)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Крыс Сарандан[d]
Дзеці Ева Амуры[d] і Miles Robbins[d]
Адукацыя
Прафесія кінаактрыса, актрыса агучвання, кінапрадзюсар, актрыса, тэлеактрыса
Кар’ера 1970 — наш час
Узнагароды «Оскар» (1996)
BAFTA (1995)
IMDb ID 0000215
susan-sarandon.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Будучая актрыса нарадзілася ў Нью-Ёрку 4 кастрычніка 1946 года; яна — старэйшая з дзевяці дзяцей. Пра кінакар’еру яна ўпершыню задумалася, калі ажанілася з акцёрам Крысам Саранданам (іх шлюб працягваўся з 1967 па 1979). Самым паспяховым з яе ранніх фільмаў было «Шоу жахаў Рокі Хорара» (1975). У канцы 1970-х Сарандан пачынае супрацоўнічаць з французскім рэжысёрам Луі Малем, у 1982 намінуецца на прэмію «Оскар» за ролю ў яго карціне «Атлантык-Сіці» (1980).

Нягледзячы на ўдзел Сарандан разам з Дэвідам Боўі і Катрын Дэнёў у нашумелым фільме «Голад» (1983), актрыса заставалася адносна малавядомай сярод шырокай публікі. Сітуацыя змянілася, калі яна атрымала ролі ў такіх камерцыйна паспяховых праектах, як «Іствікскія ведзьмы» (1987) і «Дархэмскі бык» (1988). Працуючы над апошнім фільмам, Сарандан зблізілася з акцёрам Цімам Робінсам, адносіны з якім працягваліся да 2009 года.[4] У іх двое сыноў: Джэк Генры (нар. 1989) і Майлз (нар. 1992). Таксама ў Сарандан ёсць дачка, Ева Амуры (нар. 1985), ад рэжысёра Франка Амуры.[5]

У першай палове 1990-х Сарандан практычна штогод намінавалася на «Оскар» за найлепшую жаночую ролю (за фільмы «Тэльма і Луіза», «Алей Ларэнца», «Кліент»). Атрымала гэту прэмію за ролю ў фільме Робінса «Мярцвяк ідзе» (1995). У наступныя гады здымалася ў кіно адносна мала. Сарандан з’яўляецца перакананай пацыфісткай і рэгулярна ўдзельнічае ў пратэстах супраць вайны ў Іраку. Яна таксама актыўна выступае за захаванне навакольнага асяроддзя і правы сексуальных меншасцей.

Фільмаграфія

правіць
Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1970
ф Джо Joe Меліса Комптан
19701971 с A World Apart Патрыс Калмэн
1971
ф Fleur bleue Элізабет Хоўкінс
1971 с Оўэн Маршал, саветнік адвакатаў Owen Marshall: Counselor at Law Джойс
1971
ф Лэдзі Свабода La mortadella Салі
1972 с У пошуках заўтрашняга дня Search for Tomorrow Сара Фэйрбэнкс
1973 с Calucci's Department Саманта
1974
тф F. Scott Fitzgerald and 'The Last of the Belles' Айлі Кэлаўн
19721974 с Вялікія прадстаўленні Great Performances Эйлін / Пэтсі Джонсан
1974
ф Кахаючы Молі Lovin' Molly Сара
1974
ф Першая паласа The Front Page Пегі Грант
1974
тф The Whirlwind
1975
ф Вялікі Уолда Пепер The Great Waldo Pepper Мэры Бэт
19741975 с Wide World Mystery Кейт
1975
ф Шоу жахаў Рокі Хорара The Rocky Horror Picture Show Джанет Вайс
1976
ф Страказа Dragonfly Хлоэ
1977
ф Checkered Flag or Crash Сі Сі Уэйнрайт
1977
ф Адваротны бок паўночы The Other Side of Midnight Кацярына Александэр Дуглас
1977
ф Апошні з каўбояў The Last of the Cowboys Джыні
1978
ф Цудоўнае дзіцё Pretty Baby Хэці
1978
ф Кароль цыган King of the Gypsies Роўз
1979
ф Сёе-тое за выключэннем Рая Something Short of Paradise Мэдэлайн Рос
1980
ф Атлантык-Сіці Atlantic City Салі Мэцьюс
1980
ф Закаханыя пары Loving Couples Стэфані Бэк
1982 с Амерыканскі ігральны клуб American Playhouse Хелен Шоу
1982
ф Бура Tempest Арэта Томлін
1983
ф Голад The Hunger доктар Сара Робертс
1984
ф Верны сябар The Buddy System Эмілі
1984 с Тэатр чароўных гісторый Faerie Tale Theatre красуня
1984 с Oxbridge Blues Наталі Карлсен
1985
тф Наша эра A.D. Лівіла
1985
тф Мусаліні і я Mussolini and I Эда Мусаліні-Чыяна
1985
ф Кампраметуючыя позы Compromising Positions Джудзіт Сінгер
1986
тф Адвага жанчын Women of Valor
1987
ф Іствікскія ведзьмы The Witches of Eastwick Джэйн Софард
1988
ф Дархэмскі бык Bull Durham Эн Савай
1988
ф Прыемны танец сэрцаў Sweet Hearts Dance Сандра Бун
1989
ф Студзеньскі чалавек The January Man
1989
ф Сухі белы сезон A Dry White Season
1990
ф Белы палац White Palace Нара Бэйкер
1991
ф Тэльма і Луіза Thelma & Louise Луіза Элізабет Соер
1992
ф Чулы сон Light Sleeper Эн
1992
ф Боб Робертс Bob Roberts
1992
ф Алей Ларэнца Lorenzo's Oil Мікаэла Адон
1994
кар Школа амерыканскіх забойцаў School of the Americas Assassins апавядальнік
1994
тф All-Star 25th Birthday: Stars and Street Forever! Бітсі
1994
ф Кліент The Client Рэджына «Рэджы» Лаў
1994
ф Маленькія жанчыны Little Women місіс Эбігейл Марч
1994
ф Бяспечны праход Safe Passage Маргарэт «Мэг» Сінгер
1995 мс Сімпсаны The Simpsons настаўнік балета
1995
ф Мярцвяк ідзе Dead Man Walking сястра Хелен Прэджан
1996
мф Джэймс і гіганцкі персік James and the Giant Peach міс Спайдар
1997
ф The Need to Know апавядальнік
1998
ф Змярканне Twilight Кэтрын Эймс
1998
ф Ілюміната Illuminata Селімена
1998
ф For Love of Julian апавядальнік
1998
ф Мачаха Stepmom Джэкі Харысан
1999
мф Наш сябар, Марцін Our Friend, Martin місіс Кларк
1999
тф Дабранач, Месяц Goodnight Moon & Other Sleepytime Tales апавядальнік
1999
тф Зямныя жаданні Earthly Possessions Шарлот Эмары
1999
ф Зыбка будзе пампавацца Cradle Will Rock Маргерыта Сарфаці
1999
ф Дзе заўгодна, толькі не тут Anywhere But Here Адэль Аўгуст
2000
ф Сакрэт Джо Гулда Joe Gould's Secret Эліс Ніл
2000
мф Карапузы ў Парыжы Rugrats in Paris: The Movie - Rugrats II Кока Лабуш
2001 с Сябры Friends Джэсіка Локхарт
2001
ф Кошкі супраць сабак Cats & Dogs Іві
2002 с Малкальм у цэнтры ўвагі Malcolm in the Middle Мэг
2002
ф Ігбі ідзе на дно Igby Goes Down Мімі Слокамб
2002
ф Сястрычкі Бэнгер The Banger Sisters Лавінья Кінгслі
2002
ф Міля месяцавага святла Moonlight Mile Джоджа Флос
2002
кар Little Miss Spider апавядальнік
2003 с Freedom: A History of Us Мэры Хэджыдарн / С'юзан Энтані
2003
тф Дзеці Дзюны Children of Dune прынцэса Венсіцыя Карына
2003
тф У ледавіковым палоне Ice Bound доктар Джэры Нільсен
2004
ф Ноэль Noel Роўз Колінз
2004
ф Давайце патанчым Shall We Dance Беверлі Кларк
2004
ф Прыгажунчык Алфі, або Чаго жадаюць мужчыны Alfie Ліз
2005
кар Sonnet 22
2005
тф Рэабілітаваны The Exonerated Сані Джэйкабс
2005
ф Элізабетаўн Elizabethtown Холі Бэйлар
2005
ф Каханне і цыгарэты Romance & Cigarettes Кіці
2006
ф Апантанасць Irresistible Сафі
2006
ф Дорыс і Бернард Bernard and Doris Дорыс Дзюк
20062007 с Выратуй мяне Rescue Me Алісія Грын
2007
ф У даліне Эла In the Valley of Elah Джаан Дзірфілд
2007
ф Містар Разявака Mr. Woodcock Беверлі Фарлі
2007
ф Эмацыйная арыфметыка Emotional Arithmetic Мелані Уінтэрс
2007
ф Зачараваная Enchanted каралева Нарыса
2008
ф Спідзі-гоншчык Speed Racer маці Спідзі
2008
ф На паўдарозе ў нікуды Middle of Nowhere Ронда Беры
2009
ф Самы лепшы The Greatest Грэйс Бруер
2009 с Хуткая дапамога ER Нара
2009
ф Траўка Leaves of Grass Дэйзі Кінкейд
2009
ф Сексаголік Solitary Man Нэнсі Кэлмен
2009
ф Мілыя косці The Lovely Bones бабуля Лін
2010
кар La Mama: An American Nun's Life in a Mexican Prison апавядальнік
2010
тф Вы не ведаеце Джэка You Don't Know Jack Джанет Гуд
2010
ф Пікак Peacock Фані
2010
ф Уол-стрыт: Грошы не спяць Wall Street: Money Never Sleeps Сільвія Мур
2011
тф Цудоўны год The Miraculous Year Пеці Этвуд
2011
кар Барацьба за ваша права Fight for Your Right Revisited матка
2011 с Студыя 30 30 Rock Лін Онкмен
20092011 с Суботнім вечарам у прамым эфіры Saturday Night Live маці
2011
ф Джэф, які жыве дома Jeff Who Lives at Home Шэрон
2012
ф Распусная страсць Arbitrage Элен Мілер
2012
ф Робат і Фрэнк Robot and Frank Джэніфер
2012
ф Мой пацан That's My Boy Мэры Мак-Гарыкл
2012
ф Я ненавіджу цябе, бацька Donny's Boy Мэры Мак-Гэрыкл
2012
ф Брудныя гульні The Company You Keep Шэран Саляж
2012
ф Хмарны атлас Cloud Atlas мадам Хоракс
2013
ф Стукач Snitch Джаан
2013
ф Вялікае вяселле The Big Wedding Бебэ Мак-Брайд

Узнагароды і намінацыі

правіць

Узнагароды

правіць

Намінацыі

правіць
  • 1982 — Прэмія «Оскар» — найлепшая жаночая роля, за фільм «Атлантык-Сіці»
  • 1989 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая жаночая роля ў камедыі ці мюзікле, за фільм «Дархэмскі бык»
  • 1991 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая жаночая роля ў драме, за фільм «Белы палац»
  • 1992 — Прэмія «Оскар» — найлепшая жаночая роля, за фільм «Тэльма і Луіза»
  • 1992 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая жаночая роля ў драме, за фільм «Тэльма і Луіза»
  • 1992 — Прэмія BAFTA — найлепшая жаночая роля, за фільм «Тэльма і Луіза»
  • 1993 — Прэмія «Оскар» — найлепшая жаночая роля, за фільм «Масла Ларэнца»
  • 1993 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая жаночая роля ў драме, за фільм «Масла Ларэнца»
  • 1995 — Прэмія «Оскар» — найлепшая жаночая роля, за фільм «Кліент»
  • 1995 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая жаночая роля, за фільм «Кліент»
  • 1996 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая жаночая роля ў драме, за фільм «Мярцвяк ідзе»
  • 1999 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая жаночая роля ў драме, за фільм «Мачаха»
  • 2001 — Прэмія «Эмі» — найлепшая запрошаная актрыса ў камедыйным тэлесерыяле, за тэлесерыял «Сябры»
  • 2002 — Прэмія «Эмі» — найлепшая запрошаная актрыса ў камедыйным тэлесерыяле, за тэлесерыял «Малкальм у цэнтры ўвагі»
  • 2003 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая жаночая роля другога плана, за фільм «Ігбі ідзе на дно»
  • 2009 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая жаночая роля ў міні-серыяле ці тэлестужцы, за тэлестужку «Бернард і Дорыс»
  • 2009 — Прэмія «Эмі» — найлепшая жаночая роля ў міні-серыяле ці фільме, за тэлестужку «Бернард і Дорыс»
  • 2009 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая жаночая роля ў тэлестужцы ці мінісерыяле, за тэлестужку «Бернард і Дорыс»
  • 2010 — Прэмія «Эмі» — найлепшая жаночая роля другога плана ў міні-серыяле ці фільме, за тэлестужку «Вы не ведаеце Джэка»
  • 2011 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая жаночая роля ў тэлестужцы ці мінісерыяле, за тэлестужку «Вы не ведаеце Джэка»

Зноскі

правіць
  1. Susan Sarandon // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Susan Abigail Tomalin // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The International Who's Who of Women 2006Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
  4. Susan Sarandon and Tim Robbins Split — Breakups, Susan Sarandon, Tim Robbins : People.com
  5. Susan Sarandon — Biography

Спасылкі

правіць