Святлана Рыгораўна Гарбунова

(Пасля перасылкі з С. Гарбунова)

Святлана Рыгораўна Гарбунова (нар. 9 ліпеня 1954, г. Мінск) — беларускі скульптар.

Святлана Рыгораўна Гарбунова
Дата нараджэння 9 ліпеня 1954(1954-07-09) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці скульптар
Вучоба
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

БіяграфіяПравіць

Скончыла ў 1972 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1978 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельніца выставак з 1975 года.

ТворчасцьПравіць

Працуе ў манументальнай, станковай і мемарыяльнай скульптуры з бронзы і граніту.

Сярод твораў: мемарыяльны комплекс на месцы спаленай вёскі Літавец (Дзяржынскі раён), помнік С. Буднаму (у суаўтарстве, г. Нясвіж), бюсты двойчы Герояў Савецкага Саюза У. Бядулі (у суаўт., г. Камянец), А. Дубко (в. Верцялішкі Гродзенскага раёна), кампазіцыя «Мастак і горад. М. Шагал» (Мінск), партрэты, мемарыяльныя дошкі, медалі.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава і інш.

УзнагародыПравіць

Медаль Ф. Скарыны (1995).

СпасылкіПравіць