Таварыства апекі над эмігрантамі
Тавары́ства апе́кі над эмігра́нтамі[1][2] — дабрачынная арганізацыя, якая дзейнічала з канца 1890-х гадоў да 1915 года ў Варшаве.
Ставіла мэтаю аказанне дапамогі эмігрантам, якія ад’язджалі ў краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Мела свой статут. Аказвала матэрыяльную, фінансавую і інфармацыйную дапамогу эмігрантам. У 1912 годзе ўтварыла філіял у Вільні, які выдаў на беларускай мове брашуру «Рады для эмігрантоў, которые едуць у Амерыку, а такжэ размовы беларуско-агліцкіе» паводле Язэпа Акаловіча. У ёй змяшчаліся карысныя парады эмігрантам, якія ехалі з Беларусі ў пошуках заробку за акіян.
У 1915 годзе Таварыства апекі над эмігрантамі спыніла сваю дзейнасць.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ ЭГБ 2001.
Літаратура
правіць- Ціхаміраў А. В. Тавары́ства апе́кі над эмігра́нтамі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 371. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ціхаміраў А. Тавары́ства апе́кі над эмігра́нтамі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 487—488. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.