Таварыства беларускай культуры ў Літве

Таварыства беларускай культуры ў Літве (ТБК) — беларуская арганізацыя, створаная ў Літоўскай Рэспубліцы ў 1989 годзе.

Таварыства беларускай культуры ў Літве
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі грамадскае аб’яднанне і грамадская арганізацыя
Кіраўнік Аляксандр Эдмундавіч Адамковіч
Заснаванне
Дата заснавання 4 лютага 1989
tavarystva.lt

Кіруе таварыствам Рада з 9 свабодна выбраных на 2 гады сяброў[1]. Старшыня, станам на сакавік 2025 года — Аляксандр Адамковіч.

4 лютага 1989 года адбыўся арганізацыйны З’езд Таварыства беларускай культуры (ТБК), які выбраў кіраўніцтва і склаў праграму дзейнасці. Пачатковая і галоўная мэта ТБК — адраджэнне, захаванне і развіццё беларускае культуры ў Літве. Прыярытэт дзейнасці ТБК таксама змаганне за свабоду і незалежнасць Беларусі, за дэмакратычныя каштоўнасці, праўдзівую беларускую гісторыю і культуру[1].

Дзякуючы працы ў першую чаргу Лявона Луцкевіча, Леваніда Караля, Міколы Рулінскага, Кастуся Шышэі і іншых, Таварыства беларускай культуры пачало адраджаць беларускую культурную спадчыну ў Літве[1].

У 1993—1995 гадах ТБК выдавала беларускамоўную старонку «Беларус Віленшчыны» ў віленскіх рускіх і польскай газетах.

ТБК ладзіць сталыя імпрэзы і сустрэчы, запрашае літаратараў, навукоўцаў і іншых грамадскіх дзеячаў з Беларусі і замежжа. Кожныя 4 гады Таварыства беларускай культуры арганізуе канферэнцыю беларусаў Балтыйскага рэгіёна і Беларусі. Станам на сакавік 2025 года, ТБК мае ўласную сядзібу з бібліятэкай, а таксама ўчастак у Вільні пад пабудову культурнага цэнтра імя Якуба Коласа[1].

Старшыні

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б в г Пра нас. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2021. Праверана 18 верасня 2021.

Спасылкі

правіць