Лявон Антонавіч Луцкевіч

(Пасля перасылкі з Лявон Луцкевіч)

Лявон Антонавіч Луцкевіч (13 сакавіка 1922, Вільня — 28 ліпеня 1997, Вільнюс) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог, мемуарыст[1].

Лявон Антонавіч Луцкевіч
Дата нараджэння 17 сакавіка 1922(1922-03-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 1997(1997-07-28) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Антон Луцкевіч
Маці Зоф’я Абрамовіч[d]
Жонка Галіна Антонаўна Войцік
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, мемуарыст, пісьменнік
Альма-матар
Партыя

Біяграфічныя звесткі

правіць

Сын прэм’ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча, брат Юркі Луцкевіча. Скончыў Віленскую беларускую гімназію.

У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Радашковічах і Баранавічах, прымаў удзел у нацыянальным падполлі. Далучыўся да падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1944 г. уступіў у Беларускую Краёвую Абарону. Далучыўся да беларускага дэсантнага батальёну Дальвіц.[2]

Арыштаваны савецкай дзяржбяспекай у Польшчы ў канцы 1945. У 1946 г. быў асуджаны ў Мінску на судовым працэсе над кіраўніцтвам Беларускай Незалежніцкай Партыі. Пасля вызвалення жыў у Вільні. У 1988 г. стварыў віленскае беларускае культурнае таварыства. З канца 1980-х г. актыўна падтрымліваў беларускі адраджэнскі рух[1].

Памёр 28 ліпеня 1997 г. у Вільні.

Бібліяграфія

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Ёрш С. Вяртанне БНП: Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі. Мн.; Слонім, 1998; Антысавецкія рухі.