Юрый (Юрка) Луцкевіч (22 кастрычніка 1920, Вільня — 12 жніўня 1992, Вільнюс) — адзін з кіраўнікоў Беларускай незалежніцкай партыі, афіцэр батальёну «Дальвіц».

Юрый Луцкевіч
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1920(1920-10-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 1992(1992-08-12) (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Антон Луцкевіч
Маці Зоф’я Абрамовіч[d]
Альма-матар
Партыя

Біяграфія

правіць

Сын Антона Луцкевіча, вядомага дзеяча беларускага нацыянальнага руху, брат Лявона Луцкевіча. Юрка скончыў Віленскую беларускую гімназію, Віленскае тэхнічнае вучылішча.

У канцы 1930-х вучыўся ў Варшаўскай політэхніцы, быў забраны ў польскую афіцэрскую школу. У верасні 1939 трапіў у нямецкі палон. Пад час нямецкай акупацыі Беларусі з гады 2-й сусветнай вайны быў дырэктарам беларускай школы ў Радашковічах, настаўнічаў у Баранавічах. Удзельнічаў у нацыянальным падпольным руху, быў сябрам БНП. З 1944 — афіцэр БКА, удзельнічаў у падрыхтоўцы антынямецкага паўстання ў Мінску ў канцы чэрвеня 1944, якое не адбылося. Пасля — у батальёне «Дальвіц».

Разам з Усеваладам Родзькам вясной 1945 г. з Чэхіі перабраўся ў Польшчу з мэтай арганізацыі антысавецкага падполля і партызанскага руху. Арыштаваны ў Варшаве ў канцы 1945. Праходзіў па справе над кіраўніцтвам Беларускай незалежніцкай партыі.[1] Асуджаны на 25 гадоў лагераў «за здраду і супрацоўніцтва з ворагам». Зняволенне адбываў на Калыме.

Выйшаў 14 жніўня 1956 года, потым здабываў золата, быў старацелем. У Беларусь вярнуўся ў 1957 г., потым жыў у Вільнюсе. Уладкаваўся на працу ў электрамантажны трэст у сістэме Міністэрства будаўніцтва ЛітССР. Працаваў інжынерам, хоць афіцыйна лічыўся электратэхнікам 6-га разраду.

Памёр 12 жніўня 1992 г. у Вільні.

Сям’я

правіць

На Калыме, ужо пасля свайго вызвалення з лагеру, пазнаёміўся з маскоўскай камсамолкай Нінай Злыгосцевай, якая былая маладзейшай за яго на 15 гадоў і мела мужа. Пасля раз’ехаліся. У 1957 годзе яна нарадзіла сына Сяргея, а потым развялася са сваім першым мужам. Завязалася перапіска з Луцкевічам, у выніку Злыгосцева пераехала ў Вільню пабралася з ім шлюбам. Юрый Луцкевіч усынавіў яе сына Сяргея і даў яму сваё прозвішча[2].

У шлюбе з Нінай Злыгосцевай меў дачку Алесю (нар. 5 лютага 1969) і сына Івана (нар. 8 сакавіка 1974)[2]. Алеся Юр’еўна Луцкевіч вучылася ў Мінску, стала дыпламаваным дэфектолагам. Ажанілася з беларускім мастаком Алесем Покладам, ад якога мае сына Яна[2]. Іван Юр’евіч Луцкевіч скончыў факультэт беларускай філалогіі Вільнюскага педуніверсітэта. Эміграваў у Ізраіль, дзе ажаніўся з гамяльчанкай Вольгай, ад якой мае 2 сыноў — Міхаэля (Міхася) і Юрку[2].

Зноскі

Літаратура

правіць