Таварыства падхарунжых
Тавары́ства падхару́нжых[1][2], змова Высоцкага[1][2] — тайная арганізацыя, заснаваная 15—16 снежня 1828 года ў школе падхарунжых пяхоты ў Варшаве па ініцыятыве падпаручніка П. Я. Высоцкага.
Мэта
правіцьМэтай таварыства была падрыхтоўка ўзброенага паўстання.
Гісторыя
правіцьВа ўстаноўчым пасяджэнні ўдзельнічалі Ю. Гуроўскі, Ю. Дабравольскі, К. Каршніцкі, А. Ласкі, К. Махнацкі, С. Панінскі, К. Пашкевіч, С. Ціхоўскі. Дзень заснавання выбраны з нагоды дня імянін зняволенага ў турму маёра В. Лукасінскага (кіраўніка Нацыянальнага масонства) прызнанага падхарунжымі сваім духоўным папярэднікам. Падтрымлівала сувязь з сеймавай апазіцыяй (калішанамі і інш.), мела кантакты з І. Лялевелем, Ю. У. Нямцэвічам і інш.
Першы раз таварыства планавала ўзняць паўстанне ў сакавіку, другі раз — 20 мая 1829 года ў час карананыі Мікалая I у якасці польскага караля, але планы не здзейснены. Да лета 1830 года актыўнасць членаў таварыства знізілася, са жніўня пачала фарміравацца структура больш разгалінаванага таварыства, у якое, апрача падхарунжых, уступалі студэнты, інтэлігенцыя. Да кастрычніка секцыі таварыства ўтвораны ў большасці варшаўскіх палкоў пяхоты, батальёне сапёраў, артылерыйскіх батарэях, зімовай школе артылерыі, Варшаўскім універсітэце (гурткі М. Швейзера, Н. Шыманскага, Я. Барткоўскага), у таварыства ўваходзіла каля 200 малодшых афіцэраў. Слабасцю таварыства былі адсутнасць адзінага кіраўнінтва і наяўнасць саперніцтва паміж начальнікамі секцый. Складзены ў гэты час план паўстання прадугледжваў забойства цэсарэвіча Канстанціна Паўлавіча, дэзарганізацыю і раззбраенне рускага войска ў Варшаве і нейтралізацыю польскіх генералаў, верных цэсарэвічу. У сувязі з арыштамі студэнтаў і некаторых падхарунжых, зменай міжнародных абставін (падрыхтоўка рускай інтэрвенцыі з удзелам польскай арміі ў Бельгію) вырашана прыспешыць ажыццяўленне плана.
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Швед В. В. Тавары́ства падхару́нжых, змова Высоцкага // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 373. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Bielecki, R. Belwederczycy i podchorążowie / Robert Bielecki. — Warszawa: Krajowa Agencja Wydawnicza, 1989. — 332, [4] s. — ISBN 83-03-02587-2.
- Tokarz, W. Sprzysiężenie Wysockiego i noc listopadowa / Wacław Tokarz. — Warszawa: Gebethner i Wolff, 1925. — 276 s., 1 mapa.
- Швед В. Тавары́ства падхару́нжых, змова Высоцкага // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 492. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.