Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва

Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва — беларуская культурна-асветная арганізацыя ў 19191920 гг. Старшыня М. Чарот. Налічвала каля 100 чал.

Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва
Дата заснавання верасень 1919
Дата роспуску 1920
Тып культурна-асветная арганізацыя
Старшыня М. Чарот
Сядзіба Мінск

Мэты і задачы

правіць

Ставіла за мэту: пашырэнне нацыянальнай тэатральнай, вакальнай і музычнай творчасці, маральную і матэрыяльную падтрымку маладых беларускіх пісьменнікаў, музыкантаў і спевакоў, дабрачынную дзейнасць на карысць дзяцей, юнацтва і бедных слаёў насельнінтва. Непасрэднымі задачамі таварыства былі: пашырэнне дзейнасці ў Мінску і, асабліва, у правінцыі, стварэнне па ўсёй Беларусі новых культурна-асветных гурткоў, таварыстваў, тэатральна-музычных студый для падрыхтоўкі артыстаў, выданне старых і новых тэатральных, музычных і харавых твораў.

Гісторыя

правіць

Утворана ў верасні 1919 г. у Мінску ва ўмовах польскай акупацыі замест тэатральнага гуртка «Маладзік», які дзейнічаў з лета 1919 г. Зарэгістравана польскай адміністрацыяй у якасці юрыдычнай асобы. Сядзіба таварыства месцілася ў «Беларускай хатцы». Складалася з 4 секцый: драмычнай (12 чал., рэжысёр — У. Галубок), харавой (Беларускі хор пад кіраўніцтвам У. Тэраўскага — каля 35 чал.), музычнай (7 чал.) і літаратурна-выдавецкай. За паўгоддзе дзейнасці таварыства дало больш за 30 спектакляў, харавых і музыкальных канцэртаў, паміж якімі раз у тыдзень ладзіліся т. зв. народныя мастацкія прадстаўленні па зніжаным кошце білетаў. У рэпертуары п’есы Я. Купапы, Ф. Аляхновіча, У. Галубка, Я. Коласа, А. Іванова, М. Чарота і інш., народная і аўтарская харавая музыка і спевы. Пры падтрымцы арганізацыі ў маі 1920 г. у Баранавічах створаны культурна-асветны гурток «Прамень». Таварыства падрыхтавала да выдання каля 20 рукапісаў новых сцэнічных твораў. Падтрымлівала сувязь са слуцкай арганізацыяй «Папараць-кветка», з беларускімі культурна-асветнымі гурткамі Вільні, Гродна, Бабруйска, Барысава і інш. Спыніла дзейнасць у канцы 1920 г. У ліку актыўных членаў таварыства: У. Фальскі, А. Александровіч, М. Міцкевіч, С. Станюта, Я. Рамановіч, В. Адамовіч, К. Ламака, К. Пуроўскі і інш.

Літаратура

правіць