Таль[1] — падвесны грузападымальны механізм з ручным або механічным (электрычным, пнеўматычным) прыводам. Бываюць стацыянарныя і перасоўныя.

Таль з электрычным прыводамі

Таль складаецца з рухомага і нерухомага блокаў і троса або ланцуга, які праходзіць праз іх шківы. Электрычныя талі звычайна маюць грузападымальнасць да 10 тон. Талі з пнеўматычным прыводам выкарыстоўваюцца звычайна там, дзе выкарыстанне электрычнага прыводу недапушчальна па ўмовах бяспекі.

Выкарыстоўваюцца талі як самастойныя грузападымальныя механізмы, так і ў складзе больш складаных механізмаў (пад’ёмных кранаў і інш.).

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць