Тамара Іванаўна Навасад

Тамара Іванаўна Навасад (нар. 1 кастрычніка 1952, в. Труханавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Тамара Іванаўна Навасад
Нараджэнне 1 кастрычніка 1952(1952-10-01) (71 год)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, настаўніца
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, настаўнік рускай мовы і літаратуры. Працоўную дзейнасць пачала старшай піянерважатай сярэдняй школы № 2 горада Ваўкавыска Гродзенскай вобласці. Працавала выхавацелем школьнага інтэрната Ліпскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, старшай піянерважатай Краснасельскай сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, дырэктарам Дома піянераў горада Ваўкавыска. Была арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы, дырэктарам сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 6 горада Ваўкавыска. Займала пасаду дырэктара ўстановы адукацыі «Гімназія № 2 г. Ваўкавыска».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі